Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»

17 снежня 2018 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Букваря». Кніга была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі. Па наяўных сведках у свеце захаваліся толькі два асобнікі выдання.


Аб з’яўленні першага падручніка граматы на беларускіх землях і міжнародным навукова-выдавецкім праекце, вынікам якога з’явілася выданне факсіміле «Буквара», распавёў ініцыятар праекта, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.


Дырэктар Бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч павітала і павіншавала прысутных з паспяховай рэалізацыяй значнага культурна-асветніцкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Напісанае застанецца», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела абанемента Бібліятэкі. Экспазіцыя дазволіла здзейсніць невялікі экскурс у гісторыю кнігадрукавання Беларусі і беларускай кніжнасці ў цэлым.


У раздзеле экспазіцыі «Вытокі беларускай кніжнасці» дэманстраваліся фундаментальныя выданні па гісторыі беларускай кнігі: «Чатырохсотлецьце беларускага друка, 1525 – 1925» (1926), факсімільнае выданне В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (1926 г.) і інш. Увагу прысутных прыцягнулі матэрыялы аб дзейнасці беларускіх друкарняў XVI ст. (Брэсцкай, Нясвіжскай, Заблудаўскай і інш.) і факсіміле рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў Беларусі «Тураўскае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне, даследаванні», «Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке», «Баркалабаўскі летапіс», «Biblia Święta to jest Księgi Starego i Nowego Zakonu. Brest 1563» і інш.


Выданні раздзела «Адкуль ёсць пайшоў буквар» дазволілі прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця вучэбнай літаратуры, у т. л. і буквара. У экспазіцыі дэманстраваліся кнігі: «Іван Фёдараў першадрукар» (1935), факсіміле Віленскага выдання «Буквар мовы славянскай: дапаможнік для тых, хто навучаецца чытанню і пісьму» (1767), Клышка А. «Буквар» (1975).


У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія перадачы «Буквара» прадстаўнікам устаноў культуры і адукацыі, духавенства. У іх ліку цэнтральныя раённыя і гарадскія бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі ўніверсітэтаў, музеі, а таксама прадстаўнікі Брэсцкай і Пінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Пінскай епархіі Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.


Жывы водгук у прысутных выклікалі выступленні навучэнцаў сярэдніх школ № 13 і № 7 г. Брэста. У іх выкананні прагучалі вершы і песні беларускіх аўтараў.


Пінкевіч Алена Аляксееўна, бібліятэкар I кат. аддзела абанемента

Тэл. для даведак: +375 162 57 48 09








Яшчэ па тэме:

Факсімільнае выданне «Буквар» перадалі ў бібліятэкі Брэсцкай вобласці [Электронны рэсурс] // Віртуальны Брэст. - Рэжым доступу: http://virtualbrest.by/news61664.php – Дата доступу: 17.12.2018


Зварот да спісу