Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Пресс-витрина»

«Пресс-витрина»

«Пресс-витрина»

24 і 27 верасня ў фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыядычных выданняў «Пресс-витрина».


Перыядычныя выданні займаюць першае месца сярод прафесійнай літаратуры, бо на старонках часопісаў аператыўна адлюстроўваюцца падзеі, праводзяцца дыскусіі па найбольш актуальных тэмах. Прафесійныя выданні могуць забяспечыць інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў розных абласцей дзейнасці і дапамогуць павысіць прафесійны ўзровень, развіць творчую дзейнасць і спрыяць самаадукацыі.


На выставе будуць прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах ведаў. Экспазіцыя прадэманструе больш за 200 назваў часопісаў па гісторыі, эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, праве, педагогіцы, псіхалогіі, мастацтве, медыцыне, фізкультуры і спорце, літаратурна-мастацкія выданні з чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў, аддзелаў краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, літаратуры па мастацтве, літаратуры на замежных мовах, захоўвання асноўнага фонду.


Выстава адрасуецца як прафесіяналам, так і шырокаму колу чытачоў, якіх цікавіць перадавы вопыт і найноўшыя навуковыя адкрыцці айчынных і замежных навукоўцаў.


Чытачы змогуць атрымаць перыядычныя выданні на дом па коште паводле «Прэйскуранта на аказанне платных паслуг, якія прадастаўляюцца Установай культуры „Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага“».


Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з выставай.


Час працы выставы: з 10:00 да 18:00.


Сахарэвіч Людміла Іванаўна,

заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39



Зварот да спісу