Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
19 лютага 2021 г. у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы на калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама па выніках работы ўстаноў культуры за 2020 г. супрацоўнікам Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага былі ўручаны высокія ўзнагароды.
Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» ўзнагароджана Людміла Сцяпанаўна Пашкевіч, заг. аддзела абанемента. За шматгадовую добрасумленную працу, высокія прафесійныя якасці і асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай культуры Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Алене Здзіславаўне Бармута, гал. бухгалтару. Ганаровай граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Таццяна Сяргееўна Філіпава, заг. аддзела літаратуры па мастацтве.
Паважаныя калегі, віншуем вас з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя і аптымізму!