Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Па слядах свята»

«Па слядах свята»

«Па слядах свята»

15 верасня ў нашай краіне прайшоў Дзень бібліятэк. Ён прымеркаваны да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, святкуецца з 2001 г. Яго адзначаюць не толькі супрацоўнікі бібліятэк, але і тыя, хто любіць кнігі.


Шэраг святочных мерапрыемстваў пад агульнай назвай «LITERAbrest» прайшоў і ў Брэсцкай абласной бібліятэцы ім. М. Горкага.


У фае гасцям прадставілі выставы «Вехі гісторыі бібліятэчнай справы» — пра гісторыю развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі, «БІБЛІЯТЭКАР — гэта гучыць... Гэта проста ГУЧЫЦЬ! — аб прафесіі бібліятэкара і кнігах аб ёй.


У аддзеле абанемента падвялі вынікі фотаконкурсу «Злоўлены за чытаннем». Конкурс праводзіўся на працягу лета. З 1 па 13 верасня ў аддзеле абанемента прайшло галасаванне. Прэзентавалі 28 работ. Большасць галасоў набралі фатаграфіі, героямі якіх сталі дзеці і хатнія жывёлы. Першае месца —у Юліі Лагашовай (праца «Вось і скончыўся сакавік»), другое заняла Кацярына Замулка (праца «Коцікі і дзеткі чытаюць кніжкі-маляты»), трэцяе месца — у Алы Лаўрысюк (праца «Агу»). Пераможцы атрымалі падарункі ад бібліятэкі.


Цэнтральнай падзеяй свята стаў міжнародны паэтычны марафон «Чытаем куміраў разам з мірам», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.


Яшчэ на пачатку года супрацоўнікі бібліятэкі звярнуліся да калег з Беларусі і іншых краін, да чытачоў і аматараў творчасці Я. Купалы і Я. Коласа з прапанавалі прачытаць любімыя вершы класікаў на беларускай мове альбо ў перакладах і даслаць відэа ў бібліятэку. Да праекта далучыліся бібліятэкі Разані, Магілёва, Гомеля, Брэсцкай вобласці, чытачы гэтых бібліятэк. Відэаролікі ад прыхільнікаў творчасці песняроў прыйшлі з розных канцоў свету: Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Ізраіля, Іспаніі і іншых краін. Так паэтычны марафон стаў міжнародным.


І ў Дзень бібліятэк да святочнай падзеі далучыліся педагагічны калектыў і навучэнцы Клейнікаўскай дзіцячай школы мастацтваў, 3 «А» і 9 «Б» класы ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста ім. В. І. Хована», першакурснікі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу, чытачы і супрацоўнікі абласной бібліятэкі.


Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста ім. В. І. Хована» павіншавалі бібліятэку і прачыталі вершы Я. Купалы на беларускай мове, з музычнымі нумарамі выступілі ўзорны дзіцячы хор «Медунічкі» пад кіраўніцтвам С. В. Козуб і цымбальны ансамбль «Калейдаскоп» пад кіраўніцтвам і. В. Галуц ДУА «Клейнікаўская ДШМ».


Са сцэны і з экрана гучалі вершы Купалы і Коласа на іспанскай, італьянскай, англійскай, армянскай, украінскай, рускай і беларускай мовах.


Усе відэаролікі, падрыхтаваныя ў рамках марафону, з 15 верасня і штодня на працягу месяца будуць прадстаўлены на YouTube-канале бібліятэкі ў аднайменным плэйлісце.


У аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Якуб Колас і Янка Купала ў мастацтве». Тут жа трансляваліся відэа чытанняў удзельнікаў паэтычнага марафону.


На працягу дня ў фае бібліятэкі і ў аддзеле выданняў на замежных мовах радавалі чытачоў выставы кніжных навінак.


Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага.


Падзячнымі лістамі былі адзначаны бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела перыядычных выданняў Н. В. Сцепанец, бібліятэкар агульнай чытальнай залы Л. М. Абрамовіч, вядучы бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду К. С. Барысюк, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Л. В. Кавалеўская, бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела краязнаўства М. Я. Кивачук, юрысконсульт В. А. Болдык, прыбіральнік памяшканняў Т. М. Акчурына.


Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм вядучы бібліёграф аддзела літаратуры па мастацтве І. Б. Прыходзька, загадчык дзіцячага аддзела В. М. Бебес, загадчык аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы А. А. Галавейка.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76






Зварот да спісу