Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыты дыялог «Уступная кампанія-2023»

Адкрыты дыялог «Уступная кампанія-2023»

Адкрыты дыялог «Уступная кампанія-2023»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2023 года зацверджана новая рэдакцыя «Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі». Змены ў правілах паступлення ў ВНУ сталі падставай для правядзення 21 лютага 2023 года на базе публічнага Цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрытага дыялогу на тэму «Уступная кампанія-2023».

Удзельнікамі сустрэчы сталі выкладчыкі, старшакласнікі і выпускнікі агульнаадукацыйных школ №3 і №7 г. Брэста, навучэнцы каледжа транспарту і сэрвісу.

Якія навацыі чакаюць выпускнікоў школ, якія паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2023 годзе, ці змяніліся правілы паступлення ў ВНУ для выпускнікоў каледжаў, што важна ведаць абітурыентам з мэтавымі накіраваннямі, якія дакументы неабходна мець для праходжання ўступных экзаменаў — на гэтыя і іншыя пытанні адказалі кампетэнтныя спецыялісты ў галіне адукацыі: намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Анатольеўна Чанава, адказны сакратар прыёмнай камісіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Святлана Мікалаеўна Ткач.

У рамках сустрэчы супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была прадстаўлена выстава літаратуры «Абітурыент-2023. У дапамогу паспяховаму паступленню», якая ўключыла прававыя матэрыялы па адукацыі, зборнікі для тых, хто паступае ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама цэлы шэраг дапаможнікаў (практыкумаў, зборнікаў тэстаў, рашальнікаў і г.д.) па асноўных прадметах па падрыхтоўцы да тэстаў і іспытаў.

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу