Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Анлайн-турнір «Мы ведаем ваш горад: Ліпецк — Брэст»

Анлайн-турнір «Мы ведаем ваш горад: Ліпецк — Брэст»

Анлайн-турнір «Мы ведаем ваш горад: Ліпецк — Брэст»

Рэспубліку Беларусь і Расію звязваюць трывалыя сяброўскія і брацкія адносіны, заснаваныя на агульнасці духоўных каштоўнасцей. Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтае свята сведчыць аб імкненні народаў да яднання, захаванні і ўмацаванні духоўнага адзінства.


4 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў фармаце канферэнц-сувязі сустрэліся васьмікласнікі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» (настаўнік І.Г. Жак) са сваімі аднагодкамі — чытачамі філіяла «Ліпецкая абласная дзіцячая бібліятэка» ДБКУ «Ліпецкая абласная універсальная навучная бібліятэка». Кожная з каманд падрыхтавала «візітную картку» — назву каманды і дэвіз.


Наступны этап сустрэчы — невялікі экскурс у гісторыю свайго горада. Берасцейцы распавялі пра старажытнае Бярэсце, пра Магдэбургскае права і Берасцейскую Біблію, пра крэпасць і сучасную інфраструктуру; моладзь з Ліпецка — пра заснаванне горада, пра гаючыя Мінеральныя Воды, пра Пятра I, металургічны камбінат і авіяцыю.


Пасля знаёмства ўдзельнікі сустрэчы задавалі адзін аднаму пытанні, што дапамагло ім даведацца пра Брэст і Ліпецк яшчэ больш.


Заключная частка тэлемаста — віртуальнае запрашэнне ў госці. Удзельнікі распавядалі аб турыстычных славутасцях сваіх гарадоў, паказалі цікавосткі, з якімі павінен пазнаёміцца кожны.


Расставаліся прысутныя вельмі цёпла, жадалі, каб сустрэчы з віртуальных ператварыліся ў рэальныя. Фармат тэлемаста дазволіў адчуць адзінства поглядаў маладога пакалення нашых народаў, паказаў вернасць тым ідэалам, якім былі верныя нашы дзяды і прадзеды.



Юнацкі аддзел

+375 162 59 43 52


Зварот да спісу