Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аглядная экскурсія па музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі

Аглядная экскурсія па музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі

Аглядная экскурсія па музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі

Многія жыхары нашага горада не здагадваюцца, якія рэдкія і ўнікальныя кнігі захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага! Знакамітая Брэсцкая Біблія 1563 г. — першае поўнае выданне Бібліі ва Усходняй Еўропе, самае прыгожае, дарагое і маштабнае выданне ВКЛ XVI–XVIII стст.; кнігі XVII ст., якія выйшлі ў легендарных еўрапейскіх друкарнях, — друкарні Плантэна і друкарні Эльзевіраў; «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» А. Гваньіні (3-я кн., 1611 г.) — адна з самых вядомых хронік свайго часу, якая ўпершыню знаёміла заходнееўрапейскага чытача з нашымі землямі; «Карона Польская» К. Нясецкага (4-ы т., 1743 г.) — адзін з самых поўных і аўтарытэтных энцыклапедычных даведнікаў XVIII ст. па шляхецкіх родах і гербах Рэчы Паспалітай; «Сібірская гісторыя» І. Фішэра (1774 г.) — вынік навуковага гістарычнага і этнаграфічнага даследавання Сібіры падчас Другой Камчацкай экспедыцыі 1733–1743 гг.

 

Гэтыя і іншыя рарытэты прадстаўлены ў музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі. Супрацоўнікі аддзела праводзяць аглядныя экскурсіі — знаёмяць з экспанатамі. Апавяданні адаптаваны для наведвальнікаў рознага ўзросту і інтарэсаў. Прыемны «бонус» для нашых гасцей — ёсць магчымасць убачыць рарытэты па-за вітрынамі, «не пад шклом».

 

Музейна-выставачную экспазіцыю 25 сакавіка 2024 г. наведалі студэнты філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. Моладзь не толькі пазнаёмілася з кніжнымі помнікамі аддзела, даведалася пра аўтараў, выдаўцоў рэдкіх кніг, пачула гісторыі іх стварэння, але і вывучыла розныя друкарскія і выдавецкія маркі, разгледзела філіграні на старонках рарытэтаў.

 

Запрашаем усіх, хто яшчэ не паспеў наведаць музейна-выставачную экспазіцыю аддзела рэдкай кнігі, на экскурсію!

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30



Зварот да спісу