Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Абласны семінар «Дзіцячае чытанне і бібліятэка ў кантэксце цыфравізацыі сучаснага грамадства»

Абласны семінар «Дзіцячае чытанне і бібліятэка ў кантэксце цыфравізацыі сучаснага грамадства»

Абласны семінар «Дзіцячае чытанне і бібліятэка  ў кантэксце цыфравізацыі сучаснага грамадства»

13–14 красавіка 2021 г. у Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся абласны семінар «Дзіцячае чытанне і бібліятэка ў кантэксце цыфравізацыі сучаснага грамадства».


З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся І. П. Праневіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама і А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


У апошнія гады ў рабоце бібліятэк з’явілася шмат новых нестандартных формаў дзейнасці, мадэляў працы, якія павінны спрыяць прасоўванню кнігі і чытання ў грамадстве, у т. л. у дзіцячым асяроддзі. Некаторыя з іх ужо ўвайшлі ў практыку дзіцячых бібліятэк, іншыя яшчэ чакаюць свайго скарыстання.


Праектную дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па папулярызацыі кніжнай культуры для дзяцей, практычныя напрацоўкі па гэтай тэме раскрыла ў сваім дакладзе Таццяна Андрэеўна Сапега, заг. сектарам навукова-праектнай работы НББ.


Яркім і эмацыйным было выступленне Вікторыі Уладзіміраўны Каралёвай, заг. аддзела маркетынгу і праектнай дзейнасці Навуковай бібліятэкі БНТУ. Яна закранула тэму інклюзіі ў бібліятэцы, абслугоўвання дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.


Семінар дазволіў спецыялістам пазнаёміцца з лепшым інавацыйным вопытам працы па абслугоўванні дзяцей ў бібліятэках вобласці. Практычнымі напрацоўкамі падзяліліся калегі Драгічынскай, Лунінецкай, Ганцавіцкай РДБ, Брэсцкай ЦГДБ імя А. С. Пушкіна. Новыя фарматы працы з дзецьмі прадэманстравалі польскія калегі з мультымедыйнай бібліятэкі для дзяцей і моладзі «BARWNA» (г. Бяла-Падляска).


Семінар прайшоў плённа. У ходзе яго работы калегі атрымалі не толькі тэарэтычныя веды, але і падмацавалі іх практычнымі навыкамі. Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёмілі прысутных з дзейнасцю абласной бібліятэкі па працы з дзіцячым чытачом, правялі майстар-клас па арганізацыі гучных чытанняў для дзяцей 4–5 гадоў, расказалі пра лепшыя дзіцячыя кнігі, прэзентавалі рэсурсы аддзела літаратуры на замежных мовах.


У рамках экскурсійнай і культурнай праграмы ўдзельнікі абласнога семінара мелі магчымасць наведаць Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» і Ваенна-гістарычны музей імя Д. К. Удовікава, паглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне «Новыя прыгоды Бураціна», пазнаёміліся з вопытам работы Брашэвічскай і Бездзежскай сельскіх бібліятэк.



Кузьміна Ала Сцяпанаўна,

заг. навукова-метадычнага аддзела

Кантактны тэлефон: +375 162 56 42 91


Зварот да спісу