Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Абласны конкурс віртуальных праектаў. Вынікі

Абласны конкурс віртуальных праектаў. Вынікі

Абласны конкурс віртуальных праектаў. Вынікі

У рамках Года малой радзімы ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ініцыявалі правядзенне конкурсу па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі. Ён праходзіў з красавіка па жнівень 2020 г.; прынялі ўдзел цэнтральныя гарадскія і цэнтральныя раённыя бібліятэкі вобласці.


На III Абласной школе дырэктараў падведзены вынікі і згодна з рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ад 1 кастрычнiка 2020 г. уручаны ўзнагароды пераможцам.


У намінацыі «Персаналія» прысуджаны:

дыплом I ступені Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота за шырокамаштабную работу па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі творчай спадчыны Яна Чачота, стварэнне паўнатэкставага рэсурсу «Ян Чачот»;

дыплом II ступені Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф. І. Панфёрава зза мэтанакіраваную пошукавую працу па адраджэнні знакамітых імёнаў Іванаўшчыны, стварэнне віртуальнага праекта «Наполеон Орда: талант, покоривший Европу»;

дыплом III ступені Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы за шматаспектную даследчую працу і стварэнне базы даных «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю».


У намінацыі «Тэрыторыя» прысуджаны:

дыплом I ступені Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы за распрацоўку і рэалізацыю краязнаўчага віртуальнага даведніка «Улицы родного города»;

дыплом II ступені Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы за актыўную працу па развіцці культурнага брэндынгу раёна, стварэнне гарадскога пешаходнага інтэрактыўнага маршруту «Жабинка историческая»;

дыплом III ступені Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы за папулярызацыю літаратурнага, ваенна-гістарычнага, фальклорна-этнаграфічнага, геаграфічнага краязнаўства праз стварэнне праекта «Бярозаўскі край: ведаць і ганарыцца».


У намінацыі «Спадчына» прысуджаны:

дыплом I ступені Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы за папулярызацыю творчай спадчыны народнага майстра Беларусі І. Ф. Супрунчыка і стварэнне інфармацыйна-краязнаўчага праекта «Іван Супрунчык. Ад слова да дрэва»;

дыплом II ступені Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы за рэалізацыю віртуальнага праекта «Гісторыя Пінска ў датах», накіраванага на папулярызацыю і прыцягненне ўвагі да гістарычнай спадчыны горада Пінска;

дыплом III ступені Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы за збор, сістэматызацыю матэрыялаў і стварэнне электроннага рэсурсу «Вехи памяти и славы: Великая Отечественная война в истории Малоритчины».


ПРОТОКОЛ заседания жюри областного конкурса


РЕШЕНИЕ коллегии управления культуры Брестского облисполкома


Зварот да спісу