15 мая ў аддзеле выданняў на замежных мовах адбылося заключнае ў 2022-2023 навучальным годзе пасяджэнне Школы маладога настаўніка англійскай мовы ДУА Маскоўскага раёна г. Брэста «Мадэляванне сітуацый маўленчых зносін, якія стымулююць вучняў да вырашэння камунікатыўных задач як рэсурс рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета „Замежная мова“» першага і другога года працы ў школе.
Загадчыца аддзела выданняў на замежных мовах Т. А. Налобіна прадставіла выставу вучэбна-метадычных матэрыялаў «У дапамогу настаўнікам англійскай мовы», расказала пра навінкі навукова-метадычнай перыёдыкі ў дапамогу навучальнаму працэсу.
Бібліятэкар Е. А. Якімук падзялілася вопытам правядзення праграм гутарковага клуба з мадэляваннем розных сітуацый маўленчых зносін, а бібліятэкар К. У. Маслоўскі прадставіў удзельнікам мерапрыемства камунікатыўныя гульні УМК «Activate».
У завяршэнні настаўнікі атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, і падрабязную інфармацыю аб праграмах аддзела для навучэнцаў у перыяд прышкольных летніх лагераў.
Аддзел выданняў на замежных мовах
+375 162 592174