Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Аб воінскім абавязку і воінскай службе»: занятак Школы прававых ведаў

«Аб воінскім абавязку і воінскай службе»: занятак Школы прававых ведаў

«Аб воінскім абавязку і воінскай службе»: занятак Школы прававых ведаў

21 верасня 2022 года ў рамках працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага па павышэнні прававой культуры моладзі адбыўся занятак Школы прававых ведаў «Аб воінскім абавязку і воінскай службе».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу Ваеннага камісарыята г. Брэста і Брэсцкага раёна П. Л. Вашкевіч і загадчык юрыдычнай кансультацыяй Ленінскага раёна г. Брэста Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Т. Я. Паўлюковіч.


Мерапрыемства наведалі навучэнцы 3 курса Брэсцкага каледжа-філіяла ўстановы адукацыі «БелДУТ», навучэнцы 2 курса Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу.


П. Л. Вашкевіч расказаў, што такое воінскі абавязак, якія катэгорыі грамадзян не падлягаюць прызыву на ваенную службу, службе ў рэзерве, каму прадастаўляецца адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, як праходзіць медыцынскі агляд. Асаблівую ўвагу звярнуў на віды ваеннай службы: па прызыву, па кантракце, альтэрнатыўную.


Т. Я. Паўлюковіч праінфармавала прысутных аб юрыдычнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з нясеннем воінскага абавязку і воінскай службы.


Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прапанаванай тэмы, задавалі шмат пытанняў.


Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры «Свяшчэнны доўг, ганаровы абавязак».



Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу