16 мая ў аддзеле выданняў на замежных мовах прайшоў круглы стол са старшынямі вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў замежнай мовы Маскоўскага раёна г. Брэста.
Брэсцкую абласную бібліятэку і ДУ «Навучальна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста» звязваюць амаль два дзесяцігоддзі плённага супрацоўніцтва. Якраз гэтаму карыснаму ўзаемадзеянню і было прысвечана мерапрыемства.
У рамках круглага стала ўдзельнікам былі прадстаўлены новыя праграмы і напрацоўкі бібліятэкі, шырокая выстава вучэбна-метадычных матэрыялаў, а таксама разнастайнасць някніжных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца на праграмах для школьнікаў розных узростаў, інтарэсаў і ўзроўняў моўнай падрыхтоўкі.
У першай частцы круглага стала загадчыца аддзела выданняў на замежных мовах Т. А. Налобіна прадставіла гасцям прэзентацыю аб пазнавальных праграмах з інтэрактывам, якія карыстаюцца вялікім попытам у педагогаў і навучэнцаў на працягу навучальнага года.
У другой частцы мерапрыемства супрацоўнікі аддзела прадставілі моўныя і аўтарскія праграмы ў секцыях, што дало магчымасць больш актыўнага дыялогу са спецыялістамі, абмеркавання актуальных тэм на будучае супрацоўніцтва.
Адной з важных тэм траўня з'яўляецца фармаванне планаў мерапрыемстваў з навучэнцамі для летніх лагераў. Настаўнікі праявілі жывую цікавасць да праграм аддзела, уключыўшы ў гэтыя планы наведванне аддзела выданняў на замежных мовах ужо ў найбліжэйшы час.
Аддзел выданняў на замежных мовах
+375 162 59 21 74