Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Нефармальны каляндар»

«Нефармальны каляндар»

«Нефармальны каляндар»

У сакавіку чытальная зала бягучых перыядычных выданняў прапануе для знаёмства «Нефармальны каляндар».


Каляндарны год багаты на святочныя дні. Дзяржаўныя, міжнародныя, рэлігійныя, прафесійныя, фальклорныя, сямейныя — немагчыма пералічыць усе існуючыя святы. Калі добра разабрацца, то штодня можна знайсці нагоду для ўрачыстасці.

 

На выставе перыёдыкі «Нефармальны каляндар»:


• сабрана інфармацыя пра цікавыя малавядомыя міжнародныя святы, якія ўзніклі параўнальна нядаўна і ярка дэманструюць інтарэсы і праблемы сучаснага грамадства, аб’ядноўваюць людзей, сціраючы межы культурных адрозненняў і дорачы станоўчыя эмоцыі і добры настрой;


• нададзена ўвага народным святам і фестывалям, якія на працягу года праводзяцца па ўсім свеце;


• раскрыты нюансы правядзення карпаратыўных святаў, якія дазваляюць скінуць маску дзелавога чалавека і ад душы павесяліцца ў нефармальнай абстаноўцы;


• прыведзены імёны і даты святкавання імянін у адпаведнасці з праваслаўнымі святцамі.

 

У экспазіцыі прадстаўлены шматлікія часопісы апошніх гадоў: «Вокруг света», «Планета», «Алеся», «Что почём», «Фома», «Кадровик. Управление персоналом» і іншыя.

 

Выстаўка адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

Трубіцына Любоў Пятроўна, галоўны бібліятэкар

чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39

 


Зварот да спісу