Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчны занятак «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

Музейна-бібліятэчны занятак «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

Музейна-бібліятэчны занятак «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

У 60 км на поўнач ад Брэста знаходзіцца дзіўны помнік прыроды, адно з цудаў нашага кантынента — Белавежская пушча — вялікі лес Еўропы, дзе ў больш-менш натуральным стане захаваўся ўчастак амаль некранутых першабытных лясоў.


Белавежская пушча мае цікавую і доўгую гісторыю. Як стары цнатлівы лес яна згадваецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе пад 983 годам. На працягу многіх стагоддзяў гэтая тэрыторыя належала да розных дзяржаў і заўсёды была месцам палявання вышэйшых асоб.


Спатрэбілася нямала часу, каб чалавецтва ўсвядоміла далікатнасць навакольнага свету. Сёння прырода змяняецца і адыходзіць ад нас усё далей, таму кожны некрануты яе куток — неацэнны. У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА Нацыянальны парк «Белавежская пушча» быў уключаны ў спіс «Сусветнай прыроднай спадчыны чалавецтва».


З'яўляючыся самым буйным і тытулаваным «сховішчам» дзікай прыроды ў Беларусі, Белавежская пушча славіцца сваімі шматвяковымі дрэвамі і разнастайнасцю прадстаўнікоў жывёльнага свету. Па колькасці відаў раслін і жывёл нацыянальны парк не мае сабе роўных у Еўропе. Тут жыве больш за 250 відаў птушак і амаль 60 відаў млекакормячых, расце каля 900 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Запаведная хроніка вялікага лесу налічвае больш за 600 гадоў і працягваецца ў нашыя дні.


Да 85-годдзя Брэсцкай вобласці аддзелам рэдкай кнігі распрацаваны музейна-бібліятэчны занятак «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу». Першы занятак прайшоў 16 сакавіка 2024 года. На ім прысутнічалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста».


Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй, флорай і фаунай рэліктавага лесу; даведаліся пра найвысокія паляванні, якія праходзілі тут; разгледзелі легенды, былі і дзіўныя факты, звязаныя з Белавежскай пушчай. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікалі рэдкія выданні пачатку XX стагоддзя з фонду аддзела, прысвечаныя вялікаму лесу.


Ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць запісацца на заняткі аддзела рэдкай кнігі!

 

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу