Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Маладзёжны кірмаш вакансій на базе бібліятэкі

Маладзёжны кірмаш вакансій на базе бібліятэкі

Маладзёжны кірмаш вакансій на базе бібліятэкі

З 15 па 19 мая 2023 г. ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі, якая навучаецца ў адукацыйных установах, і выпускнікоў навучальных устаноў горада.
16–17 мая кірмаш вакансій прайшоў на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, (арганізатар — Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама).

У кірмашы прынялі ўдзел больш за 30 прадпрыемстваў і арганізацый г. Брэста. Прапанавалі свае вакансіі ААТ «Савушкін прадукт«, СП «Санта Брэмар», ТАА «Санта Рытэйл», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ЗТАА «Вастэга», Брэсцкая мытня, Брэсцкі гарадскі аддзел па НС і інш.

Каб атрымаць патрэбную працу або знайсці часовую падпрацоўку на перыяд летніх канікул, кірмаш наведалі каля 700 навучэнцаў і студэнтаў навучальных устаноў г. Брэста: Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, прафесійнага каледжа лёгкай прамысловасці, каледжа транспарту і сувязі і інш. У ходзе кірмашу было падабрана больш за 340 рабочых месцаў.

Бібліятэкай была падрыхтавана выстава «Брэст вырабляе, прапануе, запрашае», на якой былі прадстаўлены кніжныя выданні, артыкулы з часопісаў і газет, брашуры аб прадпрыемствах і арганізацыях горада, якія прынялі ўдзел у кірмашы вакансій. Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць чытацкі білет і азнаёміцца з рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі з дапамогай экскурсіі.


Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74





Зварот да спісу