Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок». Вясна-2021

«Мир книжных новинок». Вясна-2021

«Мир книжных новинок». Вясна-2021

З 20 па 24 чэрвеня 2021 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае наведаць выставу «Мир книжных новинок» за вясновы сезон. Цікавыя аўтары, разнастайныя жанры парадуюць наведвальнікаў бібліятэкі. Прадстаўлена як навукова-папулярная, так і мастацкая літаратура беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Прыхільнікі дэтэктываў, фантастыкі або фэнтэзі, гістарычных або жаночых раманаў знойдуць шмат новага, а таксама адкрыюць для сябе старыя творы ў новым перавыданні. 

Прыцягнуць увагу любоўныя раманы маладых пісьменніц Т. Танарынай, Ю. Набокавай, У. Собалевай, С. Рэйн і В. Раманавай. Цікава новая серыя «Русский исторический бестселлер».


Можна пачытаць рэтрадэтэктывы М. Філатава і С. Карпушчанкі, а таксама акунуцца ў свет фантастыкі з дапамогай такіх серый, як «Фантастический боевик», «Атомный город» і інш. На выставе можна пазнаёміцца з навінкамі ад папулярных пісьменнікаў.


Напрыклад, аматарам дэтэктыўнага жанру прыйдзецца даспадобы новы раман Ю Несбё «Королевство» (Санкт-Пецярбург, 2020). Гэта апошні пазацыклавы раман ад аўтара знакамітай серыі пра дэтэктыва Харэ Хола, прысвечаны братэрскай любові, якая абарочваецца жорсткасцю.


Твор ад аўтара «Моей гениальной подруге» Элены Ферантэ «Лживая взрослая жизнь» (Масква, 2020) — цікавы, захапляльны псіхалагічны раман пра тое, як нялёгка сталець. Адна з навінак сезона — раман Нуджуд Алі, лаўрэата прэміі «Жанчына года – 2008», «Мне десять лет и я разведена» (Масква, 2020). Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая паўстала супраць жорсткіх традыцый сваёй краіны.


На выставе прадстаўлены як маладыя аўтары і іх дэбютныя раманы, так і пісьменнікі, якія атрымалі літаратурныя прэміі і званні. Юзэфовіч Леанід Абрамовіч — пісьменнік, гісторык, аўтар дакументальных раманаў-біяграфій, лаўрэат прэмій «Большая книга» і «Национальный бестселлер». Яго новы твор «Филэллин» (Масква, 2021), раман у дзённіках, лістах і ўяўных размовах герояў з адсутнымі суразмоўцамі, хутчэй варыяцыі на гістарычныя тэмы, чым традыцыйны гістарычны раман.


Раздзел навукова-папулярнай літаратуры таксама папоўніўся новымі асобнікамі. Сярод іх публікацыя дзённікаў Оруэла — важная літаратурная падзея, магчымасць зазірнуць у свет чалавека, які аказаў уплыў на сусветную палітычную думку XX ст.


Знаёмцеся з новымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх ёсць прадстаўнікі маладога пакалення. Так, Соф’я Ворса, юны лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, творы якой чытаюць у Расіі, Балгарыі, Японіі, Літве і Польшчы. Яе новая кніга «Рыба» (Мінск, 2021) прадстаўлена ў экспазіцыі.

Запрашаем наведаць выставу з 10:00 да 17:00 у фае бібліятэкі.


Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу