Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міжрэгіянальны семінар «Прасоўванне кнігі ў век лічбавай трансфармацыі»

Міжрэгіянальны семінар «Прасоўванне кнігі ў век лічбавай трансфармацыі»

Міжрэгіянальны семінар «Прасоўванне кнігі ў век лічбавай трансфармацыі»

Прасоўванне кнігі і чытання — прыярытэтны напрамак дзейнасці сучаснай публічнай бібліятэкі. Сёння бібліятэкары выкарыстоўваюць у рабоце як традыцыйныя, так і інавацыйныя формы і метады прасоўвання кнігі ў чытацкае асяроддзе. Менавіта гэтай тэматыцы быў прысвечаны міжрэгіянальны семінар «Прасоўванне кнігі ў век лічбавай трансфармацыі», які прайшоў 10–11 жніўня 2022 г. на базе ДУК «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Удзел у рабоце семінара прынялі дырэктары бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкі аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Л. А. Свідуновіч, начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, Н. У. Аксёнава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама, А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага.


Адкрылася мерапрыемства ўзнагароджваннем пераможцаў абласных тураў рэспубліканскіх конкурсаў «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».


Цэнтральнымі для абмеркавання на канферэнцыі былі тэмы развіцця інфармацыйнага грамадства і лічбавая трансфармацыя бібліятэчнай галіны краіны. У сваім відэадакладзе В. В. Пшыбытка, нам. генеральнага дырэктара — дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў НББ, закрануў асноўныя напрамкі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг. у сферы інфарматызацыі і цыфравізацыі дзейнасці.


Аб электронных інфармацыйных рэсурсах Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадастаўленні аддаленага доступу карыстальнікам да паўнатэкставых, рэфератыўных, бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных расказала М. В. Рудакоўская, заг. аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.


Рэальная і віртуальная інфармацыйная прастора Брэсцкай абласной бібліятэкі знайшла адлюстраванне ў дакладзе Т. В. Глазковай, заг. агульнай чытальнай залай Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага.


Расійскія калегі дзяліліся досведам праектнай дзейнасці ў дыстанцыйным фармаце. Прагучалі відэадаклады супрацоўнікаў Калінінградскай абласной навуковай бібліятэкі і Пензенскай абласной бібліятэкі ім. М. Ю. Лермантава.


Удзельнікі семінара пазнаёміліся з дзейнасцю Лунінецкай ЦРБ і Лунінецкай РДБ. Пра вопыт работы бібліятэчнай сістэмы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы расказала А. В. Кішкевіч, дырэктар ДУК «Лунінецкая РЦБС».


Практычнымі напрацоўкамі прасоўвання кнігі ў чытацкае асяроддзе праз асваенне медыяпрасторы падзяліліся калегі Бярозаўскай і Ганцавіцкай бібліятэчных сістэм.


У выступленні С. І. Гарадзецкай, дырэктара ДУК «Брэсцкая ЦДБ ім. А. С. Пушкіна», быў закрануты важны аспект інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці — прадастаўленне доступу да інфармацыі інвалідам па зроку.


Напярэдадні семінара ў публічных бібліятэках Брэстчыны праводзілася сацыялагічнае даследаванне «Чытанне ў лічбавую эпоху». Асноўныя вынікі даследавання, задачы па ўдасканаленні бібліятэчнага абслугоўвання, адлюстравала ў сваім выступленні К. С. Барысюк, заг. сектарам маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага.


Знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Лунінецкая РЦБС» адбылося на базе Дварэцкай і Любанскай сельскіх бібліятэк.


Удзельнікі семінара наведалі Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Граніт» (РУВП «Граніт»), якое з'яўляецца буйнейшым у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод.



Аддзел бібліятэказнаўства

+375 162 53 04 40



Зварот да спісу