Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міжрэгіянальны круглы стол

Міжрэгіянальны круглы стол

Міжрэгіянальны круглы стол

Метадычнай дзейнасці рэгіянальных публічных бібліятэк быў прысвечаны міжрэгіянальны круглы стол, які прайшоў 19–20 жніўня 2021 г. на базе ДУК «Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Удзел у працы круглага стала бралі дырэктары бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкі аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк.


З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнуліся: Л. А. Свідуновіч, начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, М. М. Барысевіч, нам. старшыні Баранавіцкага райвыканкама, А. А. Шчэрба, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама, А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Аб метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе распавяла заг. навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) М. Г. Пшыбытка. Асноўныя аспекты распрацоўкі і ўвасаблення сацыякультурных і навуковых праектаў раскрыла ў сваім выступленні заг. сектара навукова-праектнай работы НББ Т. А. Сапега. Вопытам арганізацыі метадычнай службы ў публічных бібліятэках Віцебскай вобласці падзялілася нам. дырэктара па бібліятэчнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна В. М. Камендантава.


Спецыялісты Брэсцкай абласной бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з прафесійнымі рэсурсамі па метадычнай дзейнасці, вопытам работы абласной бібліятэкі па стварэнні і прасоўванні сеткавых праектаў, прэзентавалі карпаратыўны электронны рэсурс «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння», створаны ў супрацоўніцтве з калегамі Баранавіцкай ЦРБ імя Я. Чачота.


Вопытам арганізацыі даследчай, аналітычнай, інфармацыйнай працы дзяліліся калегі Баранавіцкай, Ляхавіцкай, Маларыцкай, Лунінецкай бібліятэчных сістэм, Брэсцкай ЦГБ імя А. С. Пушкіна, ЦБС г. Баранавічы. У відэадакладзе, які прадставілі бібліятэкары з Рэспублікі Малдова, была асветлена сістэма павышэння кваліфікацыі ў Гладзянскай раённай бібліятэцы імя В. Карабана.


Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Баранавіцкая РЦБС» адбылося на базе Мірскай і Гарадзішчанскай публічных бібліятэк. Удзельнікі круглага стала прайшлі па турыстычным маршруце «Калдычэўскі лагер смерці», які распрацавала супрацоўнік Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі.


Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў абласных тураў рэспубліканскіх конкурсаў «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», «Библиотека — центр духовного просвещения и воспитания».



Кузьміна Ала Сцяпанаўна,

заг. навукова-метадычнага аддзела

Кантактны тэлефон: + 375 162 56 42 91



Зварот да спісу