Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД»

Міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД»

Міжнародны круглы стол  «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД»

Міжнародны круглы стол

«Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД»


4 чэрвеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД». Ён прымеркаваны да Года народнага адзінства і 30-годдзя заснавання Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Ініцыятарам і галоўным арганізатарам мерапрыемства стала абласная бібліятэка. У якасці партнёраў выступілі РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“» і Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У рабоце форума прынялі ўдзел пісьменнікі, літаратуразнаўцы і журналісты Беларусі, прадстаўнікі творчых колаў Расіі, Азербайджана, Узбекістана. Ганаровым госцем і мадэратарам быў вядомы беларускі пісьменнік, краязнавец, журналіст, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» А. М. Карлюкевіч.

Тэма краязнаўства, і ў больш глабальным сэнсе радзімазнаўства, была раскрыта ў розных аспектах літаратурнага працэсу сучаснасці.

У ліку цікавых і грунтоўных варта назваць выступленні А. М. Карлюкевіча «Брэсцкія рэгіянальныя кніжныя інтарэсы выдавецкага дома „Звязда“», Т. А. Дземідовіч «Краязнаўства Брэстчыны: час адзінай плынню», В. В. Мароза «Гістарычнае краязнаўства Брэстчыны другой паловы XIX – пачатку XX ст.» і інш.

Гістарычны аспект у літаратурным краязнаўстве быў закрануты ў выступленнях прадстаўнікоў Брэстчыны: пісьменніка А. Р. Бензярука па тэме «Вывучэнне гісторыі „вогненных вёсак“ — населеных пунктаў Беларусі, цалкам знішчаных карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)» і журналіста Т. В. Канапацкай «Кніга „Памяць“ пачыналася на Святой Зямлі».

Разнастайнасць тэм раскрыта і ў відэадакладах замежных удзельнікаў круглага стала: «Калмыцко-белорусские литературные связи XX–XXI вв. в аспекте краеведения» Р. М. Ханінавай (Расія), «Единство непохожих. Хыналыгцы — малый этнос Азербайджана» Флоры Наджы (Азербайджан), «Актуальность отражения и популяризации истории Средней Азии в научно-популярных публикациях и художественных произведениях авторов Узбекистана, пишущих на русском языке» Г. А. Долгай (Узбекістан) і інш.

У рамках форума прэзентаваны біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч» і кніга А. Гладышчука «Черняков». Экспанаваліся выставы літаратуры «Алесь Карлюкевіч. Жыццё ў літаратуры» і «Літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка». Адбылася аўтограф-сесія з удзелам А. М. Карлюкевіча і В. А. Шніпа.

Мерапрыемства асвятляла тэлерадыёкампанія «Брэст».


Спасылкі на матэрыялы круглага стала:

https://www.youtube.com/playlist?list=PLb5ho1EhGMkF7HCYTdsPJM3U6lZKTtam7


https://zviazda.by/be/news/20210610/1623321090-krayaznaustva-prygozhae-pismenstva-bibliyatechnaya-sp...



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74



Зварот да спісу