Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт»

Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт»

Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў  «Зялёны ўніверсітэт»

З 10 па 27 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіць Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны ўніверсітэт».


Месячнік накіраваны на фарміраванне экалагічнай культуры жыхароў Брэстчыны; прасоўванне экалагічных ведаў; прыцягненне ўвагі моладзі да вырашэння актуальных праблем урбаністыкі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўтылізацыі адходаў жыццядзейнасці.


10 красавіка Месячнік адкрыўся сустрэчай з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. В. Пячко. Тэма мерапрыемства — «Ахова навакольнага асяроддзя і выкарыстанне прыродных рэсурсаў у Брэсцкай вобласці».


Госць распавёў аб глабальных экалагічных выкліках сучаснасці; стане прыроднага асяроддзя і актуальных праблемах прыродакарыстання ў Брэсцкай вобласці; экалагічных праектах, што рэалізуюцца ў рэгіёне; адказаў на пытанні слухачоў — выкладчыкаў і студэнтаў факультэта прыродазнаўства БрДУ ім. А. С. Пушкіна на чале з дэканам А.А.  Сідаровічам.


Бібліятэкай была прэзентавана выстава літаратуры «Свет. Прырода. Чалавек».


У рамках Месячніка ў бібліятэцы дэманструюцца работы ўдзельнікаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі, арганізаванага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемстваў месячніка могуць аддаць свой голас за любую з прадстаўленых работ. Пераможцу будзе ўручаны прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



.

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74




Зварот да спісу