Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Медыцынскі лекторый «Прыгажосць і здароўе»

Медыцынскі лекторый «Прыгажосць і здароўе»

Медыцынскі лекторый «Прыгажосць і здароўе»

З кожным годам усё больш людзей звяртаюцца да паслуг медыцынскай касметалогіі і пластычнай хірургіі. Гэтыя напрамкі медыцыны не толькі пра прыгажосць, але і пра фізічнае і ментальнае здароўе.


2 сакавіка 2023 г., напярэдадні свята 8 Сакавіка, у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча з вядомымі ў Брэсце спецыялістамі ў галіне прыгажосці і здароўя: галоўным урачом лячэбна-кансультатыўнай паліклінікі Тарасавым Валерыем Васільевічам; пластычным хірургам, анколагам і мамолагам Какоўкай Генадзем Іванавічам; урачом–дэрматолагам вышэйшай катэгорыі Сарокінай Юліяй Сяргееўнай. У іх арсенале — высокаэфектыўныя перадавыя методыкі, найноўшае абсталяванне і велізарны практычны досвед працы, што дазваляе вырашыць шырокі спектр медыцынскіх праблем жыхароў не толькі Брэста і вобласці, але і ўсёй рэспублікі і нават блізкага замежжа.


Госці расказалі аб пластычнай хірургіі як актуальным і запатрабаваным напрамку ў сучаснай медыцыне, аб анкалагічных захворваннях, разнавіднасцях скурных захворванняў і іх лячэнні, а таксама прафілактычных мерах.

Была дадзена падрабязная інфармацыя аб дзейнасці лячэбна-кансультатыўнай паліклінікі і яе паслугах. Прагучалі адказы на шматлікія пытанні прысутных.


Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была прадстаўлена выстава літаратуры «Прыгажосць і здароўе».


Мерапрыемства прайшло ў рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровыя».



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74




Зварот да спісу