Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мастер и шедевры»

«Мастер и шедевры»

«Мастер и шедевры»

«Мастацтва пачынаецца там, дзе пачынаецца ледзь-ледзь»

К. Брулоў

 

З 23 снежня 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння К. П. Брулова.


Карл Паўлавіч Брулоў — вялікі рускі мастак, жывапісец, манументаліст, акварэліст, малявальшчык, прадстаўнік акадэмізму, член Міланскай і Пармскай акадэмій, Акадэміі Святога Лукі ў Рыме, прафесар Пецярбургскай і Фларэнтыйскай акадэмій мастацтваў, «ганаровы вольны саўдзельнік» Парыжскай акадэміі мастацтваў.


Напэўна карціны К. П. Брулова вядомыя кожнаму са школьнай парты. «Апошні дзень Пампеяў», «Італьянскі поўдзень», «Партрэт графіні Ю. П. Самойлавай», «Вірсавія», «Вершніца» і іншыя палотны пранізаны сапраўднымі эмоцыямі, пачуццямі, экспрэсіяй. У адрозненне ад многіх іншых мастакоў Брулоў выбіраў для сябе натуршчыц не сярод далікатных спешчаных мадэляў. Яго гераінямі станавіліся дзяўчыны з рэальнага жыцця з усімі іх вартасцямі і недахопамі. Не ўсе сучаснікі адразу згаджаліся з падобным наватарствам аўтара, але з часам Брулоў атрымаў сусветнае прызнанне, а яго самога сталі называць «Карлам Вялікім».


На выставе вы зможаце азнаёміцца з даследаваннямі творчасці К. П. Брулова, разважаннямі і водгукамі сучаснікаў, біяграфічнымі матэрыяламі. Усяго на выставе прадстаўлена каля 30 дакументаў.


Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,

бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу