![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 3 красавіка па 2 мая 2023 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстаўка перыёдыкі «Люблю наш край – старонку гэту…» : да 130-годдзя з дня нараджэння Канстанцыі Буйло з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».
Канстанцыя Буйла — вядомая беларуская паэтка. У юным узросце пачала пісаць вершы пад уплывам творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Шмат хто ўспрымае яе сёння як аўтара адзінага паэтычнага зборніка «Курганная кветка», выдадзенага пад рэдакцыяй Я. Купалы ў 1914 годзе. У зборнік увайшоў і першы верш-прысвячэнне Купалу — «Звон», напісаны яшчэ да знаёмства з паэтам. Купала старанна заклікаў Канстанцыю да творчасці: дапамагаў парадамі, дасылаў лісты і прасіў пісаць вершы яшчэ і яшчэ. І вершаў было шмат. «Люблю наш край - старонку гэту...» — многія з нас вымаўляюць гэтыя словы, але мала хто ведае, што яны напісаны Канстанцыяй Буйла тады, калі ёй было толькі 17 гадоў. Простыя словы сталі сімвалам Беларусі. Для Канстанцыі паэзія была ва ўсім: у прыродзе, у штодзённасці і ў самім жыцці. Паэтэса горача кахала свой край і народ, каханнем было сагрэта ў ёй усё, што яна рабіла і пісала.
У біяграфіі паэткі шмат усяго цікавага і загадкавага. На экспазыцыі дэманструюцца публікацыі пра жыццё і творчасць К. Буйлы, пра яе сяброўства з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Выстава прадстаўлена артыкуламі Алеся Марціновіча «Цветок, над которым не властно время», Ірыны Шматковай «Тварыць і кахаць», Людмілы Рублеўскай «А старасці няма! Ты ей не вер…», Таццяны Будовіч-Барадуля «Таемны каханак Канстанцыі Буйло», Марыны Плаўскай і Валянціны Ціханавецкай «Янка Купала і Канстанцыя Буйло» ды іншымі.
Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», «Беларускі гістарычны часопіс», «Алеся» і газет «Народная трыбуна», «ЛіМ», «Звязда» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39