Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Квіз «Права ў кадры»

Квіз «Права ў кадры»

Квіз «Права ў кадры»

9 лістапада 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках работы па прававой асвеце моладзі адбыўся квіз «Права ў кадры».

У гульні спаборнічалі навучэнцы Брэсцкага філіяла ППУ «Каледж бізнесу і права», Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу, філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт» Політэхнічнага каледжа.

Квіз складаўся з трох відэаблокаў, якія ўключалі 6 фрагментаў з рускіх і замежных кінафільмаў і мультфільмаў. Удзельнікам гульні неабходна было вызначыць, якія правы былі парушаны галоўнымі героямі ці ў адносінах да іх.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы паказалі сваё ўменне лагічна думаць, праявілі ўважлівасць, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе.

Члены журы высока ацанілі веды ўдзельнікаў прававой гульні і вызначылі пераможцаў — каманду «Знатакі» Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу.

Пасля заканчэння мерапрыемства камандам былі ўручаны дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені, а таксама прызы ад рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У ходзе гульні прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і паглыбілі свае веды ў галіне права.


Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу

Похожие материалы