Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Культурна-асветніцкі праект

Культурна-асветніцкі праект

Культурна-асветніцкі праект

28 ліпеня на базе УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства «Брэст: эпізоды аптэчнай справы з мінулага», прымеркаванае да Года гістарычнай памяці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкае РУП «Фармацыя» і Брэсцкае аддзяленне РГАФР «ФАРМАБЕЛ».


Для ўдзельнікаў і гасцей былі прызентаваны музейна-выставачная экспазіцыя аддзела рэдкай кнігі, кніжная выстава «Эпізоды аптэчнай справы: гісторыя і сучаснасць».


Брэсцкае РУП «Фармацыя» — дзяржаўная аптэчная сетка, у якой функцыянуюць больш за 270 фармацэўтычных прадпрыемстваў, а таксама абласны аптэчны склад, кантрольна-аналітычная лабараторыя. На прадрыемстве працуе больш за 1200 чалавек.


На кніжнай выставе «Эпізоды аптэчнай справы: гісторыя і сучаснасць» паданы матэрыялы аб нацыяналізацыі аптэчных прадпрыемстваў, фарміраванні органаў кіравання фармацэўтычнай справай, кадравым забеспячэннем, аб дзейнасці Беларускай навукова-фармацэўтычнай асацыяцыі, праблемах фармацыі, звесткі аб вядомых навукоўцах і практыках, якія ўнеслі значны ўклад у справу развіцця фармацыі Беларусі і Брэстчыны.


Сярод кніг, экспанаваных на выставе, выданні, прысвечаныя юбілейным датам утварэння Брэсцкага РУП «Фармацыя» — «Брестское РУП „Фармация“: вчера, сегодня, завтра» (Брэст, 2009) и «Брестское РУП „Фармация“. На пути к совершенству» (Брэст, 2014); навуковыя выданні В. Ф. Сасонкінай «Фармацевтическое дело в Беларуси (в составе Речи Посполитой и Российской империи)» (Мінск, 2014) і «История фармации Беларуси: (1918–1941): исторический очерк» (Мінск, 2016), а таксама А. А. Капліева «Становление службы скорой медицинской помощи на территории Беларуси (1919–1939 гг.) (Мінск, 2019) і «Становление советского здравоохранения на территории Беларуси в 1917– 1921 гг.» (Мінск, 2022).


Цікавасць выклікалі наступныя кнігі: «Хронология знаменальных событий и дат истории фармацевтической службы Беларуси» (Мінск, 2010), даследаванне В. Ф. Гаранькова і С. В. Гаранькова «Фармация Беларуси XX века» (Мінск, 2001), даведачнае выданне «Мы помним вас поимённо: к 70-летию Победы в Великой Отечественной войне (1941–1945)» (Мінск, 2015), а таксама шэраг матэрыялаў у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый па гісторыі медыцыны і фармацыі.


В ходзе мерапрыемства свае даклады прадставілі кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт ДУА «Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт», краязнавец А. А. Гладышчук, вядучы правізар-інспектар арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ», старшыня клуба па гісторыі фармацыі пры РГАФР «ФАРМАБЕЛ» Валянціна Фёдараўна Сасонкіна, выканаўчы дырэктар Брэсцкага яўрэйскага дабрачыннага цэнтра «Хэсэд-Давід» Я. А. Басін і генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя», намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага РУП «Фармацыя», старшыня Брэсцкага аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ» М. Н. Кулічык. З прывітальным словам удзельнікам і гасцям мерапрыемства выступілі генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя» А. А. Ламека і дырэктар УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» А. Я. Стрыжэвіч.


Зварот да спісу