Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Круглы стол

Круглы стол

Круглы стол

28 лістапада 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся круглы стол да 1000-годдзя г. Брэста, прысвечаны выбітным дзеячам праваслаўнай культуры і гісторыі Брэстчыны і Беларусі Канстанціну Зноску і Мітрафану Зноска-Бароўскаму. Партнёрамі бібліятэкі ў арганізацыі мерапрыемства сталі гістарычны факультэт БрДУ ім. А. С. Пушкіна і Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.


Аб жыцці і дзейнасці Канстанціна Зноскі (1845–1943 гг., протаіерэй, настаяцель Свята-Мікалаеўскай брацкай праваслаўнай царквы Брэста) — царкоўнага гісторыка, пісьменніка і гімнографа, і Мітрафана Зноска-Бароўскага (1909–2002 гг., епіскап РПЦ за мяжой, багаслоў), гісторыі Брэста канца XIX – пачатку XX ст., міжнацыянальнай і міжрэлігійнай сітуацыі ў Брэсце і на Брэсчыне ў міжваенныя і ваенныя перыяды гаварылі прадстаўнікі духавенства, вядомыя гісторыкі і краязнаўцы горада. Сярод выступаючых: дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, пісьменнік і краязнавец Валерый Мароз, выкладчык нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы г. Брэста, аспірант Мінскай духоўнай акадэміі Яўген Мшар, настаяцель прыходу храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г. Пружаны протаіерэй Міхаіл Носка, журналіст і пісьменнік Мікалай Аляксандраў, чытач і сябра бібліятэкі Дзіяна Мікалаеўна Хмялеўская.


Мадэратарам круглага стала выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Свірыд Аляксандр Мікалаевіч.


У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Призвание служению», падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Экспазіцыя прадстаўляла кніжныя навінкі, рэдкія выданні, артыкулы з перыядычнага друку, а таксама фотаздымкі і ксеракопіі разнастайных публікацый з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і бібліятэкі Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы.


Па заканчэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у паніхідзе каля магілы Канстанціна Зноскі на Трышынскіх могілках.



Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу