Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Космос: время активного освоения»

Выстава перыёдыкі «Космос: время активного освоения»

Выстава перыёдыкі «Космос: время активного освоения»

У красавіку ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў экспануецца выстава перыёдыкі «Космос: время активного освоения», падрыхтаваная па матэрыялах часопісаў «Новости космонавтики», «В мире науки», «Знание — сила», «Наука и инновации», «Вселенная, пространство, время» і інш.


Засваенне космасу — адна з самых яскравых старонак гісторыі ўсяго чалавецтва. Першы савецкі касманаўт Юрый Гагарын, прамовіўшы 12 красавіка 1961 г. знакамітае «Паехалі!», адкрыў новую эру развіцця чалавечай цывілізацыі. Наведаўшы нашу выставу, чытачы змогуць пазнаёміцца з матэрыяламі пра касмічныя дасягненні, планы і перспектывы ў галіне касманаўтыкі. Мы ганарымся тым, што беларусы Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі ўваходзяць у сям’ю касманаўтаў. На экспазіцыі падабраны артыкулы пра развіццё касмічнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь, сумесную працу над касмічнымі праектамі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Смялова Людміла Сцяпанаўна, бібліятэкар чытальнай залы
бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу