Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Книги…без границ!»: встречи и чтения онлайн лучших детских книг

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння

Чытанне актуальных кніжных навінак. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

Дадатковыя бясплатныя паслугі. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне



КанТэкст: зарыфмаванае жыццё

КанТэкст: зарыфмаванае жыццё

КанТэкст: зарыфмаванае жыццё

16 лютага 2020 г. адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст». У лютым нашаму чытацкаму клубу споўніўся адзін год — наш першы дзень нараджэння. Прыйшла на сустрэчу і Ларыса Эдуардаўна — ініцыятар стварэння клуба. Безумоўна, падводзіць нейкія вынікі рана. Усе пажадалі клубу цікавага, доўгага творчага жыцця. Прыемна было адзначыць, што сустрэчы карысныя і тым, што кожны бярэ на заметку зацікавіўшую яго кнігу таго ці іншага аўтара, уключае яе ў спіс абавязковага чытання.


А тэма сустрэчы — «Зарыфмаванае жыццё: гутарка пра любімыя вершы». Паэзія — гэта асаблівы свет душы. Гэта словы, якія ідуць не столькі ад розуму, колькі ад сэрца. Мы пачулі верш французскага класіка канца XVIII – пачатку XIX ст. П’ера Жана дэ Беранжэ «Пять этажей». Адзін з удзельнікаў, Юрый, пазнаёміў нас з творчасцю Р. Кіплінга. Верш «Заповедь» (пераклады М. Лазінскага і С. Маршака) аўтар прысвяціў свайму сыну. Ва ўсіх была магчымасць параўнаць і ацаніць пераклады. Меркаванні на гэты конт разышліся. Самому Юрыю больш падабаецца пераклад С. Маршака. У выкананні Святланы Мікалаеўны прагучаў верш Г. Ахматавай «И мальчик, что играет на волынке». Марына Цвятаева назвала яе «Анной всея Руси». Не былі забытыя і М. Забалоцкі («Портрет», «Болеро»), і М. Ісакоўскі («Вишня»). Вельмі арганічна ўпісаўся ў гутарку верш Арсенія Таркоўскага «Малютка-жизнь».


Пагодныя анамаліі адбываюцца не толькі ў наш час. У 1956 г. Р. Раждзественскі напісаў іранічны верш «Странный февраль», які нам прачытала Валянціна Адамаўна. Прагучаў з яе вуснаў і вялікі Гётэ (урывак з «Фаўста»). Гаварыла яна таксама пра розныя пераклады класіка. Аляксей успомніў пранікнёны верш С. Гудзенкі «Баллада о верности». Цікава было пачуць і верш самога Аляксея «Продкам», напісаны на беларускай мове 20 гадоў таму. Чытаў свае вершы і Анатоль Носік.


Упершыню прыйшоў на нашу сустрэчу вядомы брэсцкі паэт Уладзімір Глазаў. Па-майстэрску ён прачытаў вершы Я. Рэйна «Пополам раздвигая легко тяжёлую штору» і І. Бродскага «К Урании». Прывяду маленькі ўрывак:


У всего есть предел: в том числе у 
     печали. 
Взгляд застревает в окне, точно лист — 
     в ограде. 
Можно налить воды. Позвенеть ключами. 
Одиночество есть человек в квадрате. 

А затым У. Глазаў прачытаў і свой верш, які нас моцна ўразіў. На сустрэчы гучала шмат вершаў — ад лёгкіх іранічных,
да сур’ёзных філасофскіх.

Мне здаецца, што кожны вынес для сябе нешта важнае і значнае. Атмасфера была адкрытай і нязмушанай.
 

Равенка Наталля Анатольеўна, 
гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу