Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст»: Мой лiтаратурны герой

«КанТэкст»: Мой лiтаратурны герой

«КанТэкст»: Мой лiтаратурны герой

29 верасня 2019 г. ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». Тэма сустрэчы: «Мой літаратурны герой». Валянціна Адамаўна, удзельніца клуба, сказала, што яе літаратурныя героі мяняліся разам з яе поглядамі, сталеннем. Акцэнт яна зрабіла на жанчынах-гераінях: гісторыя кахання настаўніцы Ферыдэ (Р. Н. Гюнтэкін «Птичка певчая») — гэта выклік векавому нераўнапраўю жанчыны ў Турцыі.


У «Книге судьбы» П. Саніе распавядаецца пра пяць дзесяцігоддзяў жыцця іранскай жанчыны і адначасова — пра гісторыю Ірана, з праўлення шаха Пехлеві да нашых дзён. Раман двойчы забаранялі ў Іране, але ён стаў сусветным бестселерам.


Новы раман Бернхарда Шлінка «Ольга» распавядае пра жыццё і каханне жанчыны, вымушанай ісці супраць забабонаў свайго часу. Удзельнікі дапоўнілі спіс жанчын-гераінь — А. Хірсі Алі «Неверная». Гэтую кнігу яна прысвяціла сваёй сям’і і мільёнам мусульманак, вымушаных жыць у пакоры. Гісторыя Майады аль-Аскары (Д. Сэсан «Майада. Дочь Ирака») — гэта гісторыя тысяч іракскіх сем’яў, якія пацярпелі ад гвалту і жорсткасці рэжыму Хусэйна. Трапіўшыя ў засценак жанчыны, якія належаць да розных сацыяльных пластоў, аб’яднаны агульным страхам. Яны, нібы Шахеразады, дзень за днём распавядаюць гісторыі свайго жыцця.


Для аднаго з удзельнікаў велізарнае значэнне мае асоба такога аўтара, як Мігель дэ Сервантэс — рамантык бескарыслівай душы, закаханы ва ўсё цудоўнае, шчыры і гарачы. Можна правесці паралель паміж аўтарам і галоўным героем Дон Кіхотам.


Мабыць, не знайшлося нікога з прысутных, каму б не падабалася асоба Эрыха Рэмарка і яго творы. Чалавек, які лічыў вайну найвялікшым злом. Яшчэ адзін герой аповесці Васіля Быкава «Сотнікаў». Абставіны і выбар чалавека. У сувязі з гэтым назвалі і аўстрыйскага псіхолага Віктара Франкла «Сказать жизни — „Да“». Прайшоўшы 19 канцлагераў, аўтар выжыў і напісаў гэтую кнігу, робячы выснову, што чалавека ратуе вера і разуменне сэнсу жыцця.


Выдатным прыкладам маральнага выбару стаў Мікалай Нікулін «Воспоминания о войне». Нікулін прайшоў вайну ад першага да апошняга дня, чатыры разы быў паранены. Немагчыма застацца абыякавым да лёсу героя.


У сучаснай літаратуры вылучылі настаўніка геаграфіі Віктара Служкіна, героя кнігі Аляксея Іванова «Географ глобус пропил».


Хтосьці назваў не сваім, але цікавым героем Жана Кламанса (А. Камю «Падение»), былога адваката. Закраналіся многія героі і цікавыя тэмы. Атмасфера была выдатнай, таму дзве гадзіны праляцелі незаўважна. Кожны нешта адзначыў для сябе пачытаць.


Паважаныя чытачы, прыходзьце ў наш клуб.


Заўсёды Вам рады!


Равенка Наталля Анатольеўна,
гал. бібліятэкар абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу