Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



КонТекст. «Герои книг, ожившие на экране»

КонТекст. «Герои книг, ожившие на экране»

КонТекст. «Герои книг, ожившие на экране»

«Героі кніг, якія ажылі на экране»


25 верасня адбылася сустрэча клуба чытаючых жыхароў г. Брэста «Кантэкст». Яе тэма — «Героі кніг, якія ажылі на экране».


Кніга ці фільм? Фільм або кніга? У гэтым паспрабавалі разабрацца ўдзельнікі. Кнігалюбы лічаць, што спачатку важна прачытаць кнігу, а затым глядзець яе экранізацыю. Кінаманы не марнуюць час на чытанне. Густы і прыхільнасці ўдзельнікаў разнастайныя, іх ацэнкі — таксама.


Раман Л. Талстога «Анна Каренина» экранізаваны 31 раз (8 раз у нямым кіно, 13 раз — у гукавым, знята 10 серыялаў, існуюць 2 балетныя пастаноўкі). Удзельніца лічыць кнігу шэдэўрам. Прататыпам галоўнай гераіні стала дачка А. Пушкіна Марыя Гартунг. З акторак, якія сыгралі Карэніну, удзельніца вылучае Таццяну Самойлаву.


Раман-эпапея «Война и мир» — савецкая экранізацыя (1967 г.) аднайменнага рамана Л. Талстога. У галоўных ролях гулялі Л. Савельева, В. Ціханаў, С. Бандарчук. У 1967 г. фільм атрымаў кінапрэмію «Оскар».

Іншая ўдзельніца прыйшла ў захапленне ад фільмаў «Масковская сага» і «Таинственная страсть» па кнігах В. Аксёнава, але кнігі яе расчаравалі.


Іншая удзельніца адзначыла аповесць «Некалькі гісторый з жыцця вельмі маленькага хлопчыка» В. Пановай, экранізацыя якога — фільм «Сярожа» — апынулася такой жа цікавай, як і сама кніга. Фільм удастоены 3-х міжнародных прэмій. Па кнігах В. Пановай знята 14 фільмаў і пастаўлены адзін спектакль. Рэжысёры фільмаў — Г. Данелія, І. Таланкин, А. Эфрос і іншыя.


Яшчэ адно ўдалае супадзенне — кніга «Асуджэнне Паганіні» А. Вінаградава і «Нікола Паганіні» — чатырохсэрыйны тэлевізійны мастацкі фільм аб жыцці і творчасці вялікага італьянскага скрыпача і кампазітара, выпушчаны да 200-годдзя з дня яго нараджэння.


Прачытаўшы раман шведскага аўтара С. Ларсана «Дзяўчына з татуіроўкай дракона», удзельніца баялася, што фільм можа сапсаваць такое выдатнае ўражанне пра кнігу. Але аказалася наадварот.


Кінематограф і літаратура — тэма неабсяжная. Дакрануліся і да прыгодніцкіх фільмаў «Востраў скарбаў» (1982 г.) і «Адысея капітана Блада» (1991 г.). Экранізацыі не змаглі перадаць атмасферу кніг.


Сусветны бэстсэлер «Парфумер» П. Зюскінда пакарыў сэрцы многіх чытачоў. Дарэчы, пераклад быў ажыццёўлены на беларускую мову перакладчыкам В. Сёмухай, толькі затым — на рускую. Фільм атрымаў высокую ацэнку, але не вышэйшую за раман.


Абмеркавалі і фэнтэзі «Забіць дракона» (1988 г.) М. Захарава па п'есе Е. Шварца «Цмок» (1944 г.), дзе для перамогі над ворагам раяць перамагчы ворага ўнутранага.


Немагчыма пералічыць усе кнігі і фільмы, пра якіх ішла гаворка. Сярод іх гучалі назвы такіх мастацкіх тэкстаў і карцін, як «тэрыторыя» А. Куваева, «Чытальнік» Б. Шлинка, «Тэкст» Д. Глухоўскага, «Нешта не так з Кевінам» Л. Шрайвер, «Мілыя косткі» Э. Сиболд і іншыя.


Таму давайце чытаць добрыя кнігі і глядзець выдатнае кіно, не забываць дзяліцца ўражаннямі.


Наш клуб заўсёды адкрыты для вас. Далучайцеся!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу