Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Конкурс «Лето и книга-2022»

Конкурс «Лето и книга-2022»

Конкурс «Лето и книга-2022»

Вынікі конкурсу летняга чытання «Мой летні кніжны хіт»


25 верасня 2022 г. у юнацкім і дзіцячым аддзелах адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу летняга чытання «Мой летні кніжны хіт». Удзельнікі прадставілі ў розных намінацыях кнігі, якія прачыталі падчас летніх канікулаў, пазнаёмілі з працамі ўласнай творчасці.


Папулярнай сёлета аказалася намінацыя «Я — пісьменнік». Кацярына Вакуліч (ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста, 5 клас), якая некалькі гадоў прымала ўдзел у конкурсе ў якасці мастака-ілюстратара, вырашыла паспрабаваць сябе ў ролі пісьменніка. Яна прадставіла свой працяг цыклу апавяданняў А. Усачова пра разумную сабачку Соню і яе сяброў, праўда ўжо крыху пасталелых.


Лізавета Такарчук (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста, 9 клас), ужо пісьменнік са стажам, расказала пра свае новыя творы ў жанры містычнай фантастыкі, аб’яднаных агульнай назвай «Страшныя гісторыі»: (https://svtokarchuk.maps.arcgis.com/apps/Cascade/index.html?appid=41ade7fe416743389e9741b821765ce7).


Прэзентацыю захапляльнага апавядання «Прыгоды ката Сямёна» аб прыгодах вулічнага ката, напісанага ў форме дзённіка галоўнага героя, паказалі Леанід (аўтар) і Аляксандра (мастак) Кавалеўскія (ДУА «Клейнікаўская сярэдняя школа», 6 і 4 клас).


Нямала творчых работ чытачоў сабрала намінацыя «Я — мастак». У гэтай намінацыі выступіла Аляксандра Разумава (ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Брэста, 6 клас). З вялікай цеплынёй яна расказвала пра любімага персанажа з рамана Э. Найта «Лэсі» і прэзентавала ілюстрацыю з яе выявай.


Вялікі фармат, вельмі дбайная і прадуманая тэхніка малявання заўсёды адрознівалі работы шматгадовага ўдзельніка конкурсу Багдана Раманюка (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста, 4 клас). Графічныя карціны ён прадставіў у якасці сваіх ілюстрацый да серыі кніг «Дом на дрэве» аўстралійскіх аўтараў Э. Грыфітса і Т. Дэнтана.


Адмысловае месца ў чытацкай калекцыі Сафіі Носавай (ДУА «Сярэдняя школа № 20, 4 клас) займаюць кнігі пра катоў. Яна не толькі чытае, але і малюе, робіць вырабы з гэтымі пухнатымі жывёламі. Адразу некалькі работ, сярод якіх каляндар, малюнкі і гліняны кот, прынялі ўдзел у конкурсе.


Паняцце «мастак» вельмі шматграннае: пачуцці і эмоцыі можна выказваць не толькі з дапамогай алоўка і пэндзля. Так, Кіра Гіско (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста, 5 клас) прадэманстравала ўпрыгожванні і фігурку страказы з бісеру, прадэкламаваўшы пры гэтым байку І. А. Крылова «Страказа і мурашка».

Практычным кіраўніцтвам паслужыла кніга Н. Ліксо «Бисер».


У намінацыі «Я — артыст» сімпатыю прысутных заваяваў відэаролік з удзелам Глеба Ляшкевіча (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста», 2 клас) на вершы А. Ахундавай «Прыгожая дзяўчынка». «Арыю Атаманшы» з мультфільма «Брэменскія музыкі» выканала Дыяна Пацяйчук (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста, 5 клас).


На працягу некалькіх гадоў актыўны ўдзел у конкурсе прымае Леў Такарчук (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста, 4 клас), вельмі захапляльны і дапытлівы чытач. Ён сам прыдумляе сабе намінацыі і з поспехам у іх выступае. Сёлета яго намінацый была «Я — падарожнік». Па рамане Ж. Верна «Вокруг света за 80 дней» і спецыяльнай карты ён арганізаваў пазнавальнае віртуальнае падарожжа па гарадах і краінах, якія згадваюцца ў кнізе. https://storymaps.arcgis.com/stories/df4134244b2d4d058f1e8d66b5aa1dda


Падвядзенне вынікаў конкурсу прайшло весела, лёгка і нязмушана. Усё яшчэ раз пераканаліся, што праводзіць лета з кнігай — гэта крута, карысна і цікава.


Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя сертыфікаты і падарункі ад бібліятэкі.






Зварот да спісу