Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Кніжнае падарожжа па жанрах: драматургія»: выстава ў аддзеле абанемента

«Кніжнае падарожжа па жанрах: драматургія»: выстава ў аддзеле абанемента

«Кніжнае падарожжа па жанрах: драматургія»: выстава ў аддзеле абанемента

Паважаныя чытачы! З 8 красавіка па 1 мая 2024 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца выстава «Кніжнае падарожжа па жанрах: драматургія».

 

Драма — гэта абагульненая назва твораў, прызначаных для пастаноўкі на сцэне. Асноўнымі жанрамі драматычных твораў з'яўляюцца: драма («Атэла» В. Шэкспіра, «На дне» М. Горкага, «Кошка на раскалённой крыше» Т. Уільямса), трагедыя («Прыкаваны Праметэй» Эсхіла, «Рамэа і Джульета» В. Шэкспіра, «Гроза» А. Астроўскага.), камедыя («Жабы» Арыстафана, «Ревизор» М. Гогаля, «Горе от ума» А. Грыбаедава), трагікамедыя («Алкестыда» Еўрыпіда, «Бура» В. Шэкспіра, «Вишнёвый сад» А. Чэхава), фарс, вадэвіль, скетч. Усе драматычныя творы, прызначаныя для выканання з тэатральнай сцэны, называюцца п'есамі.

 

Першым беларускім драматургам быў В. Дунін-Марцінкевіч. На экспазіцыі дэманструюцца п'есы як сучаснікаў, так і класікаў беларускай літаратуры: З. Дудзюк, Р. Баравіковай, А. Дударава, А. Федарэнкі, Л. Рублеўскай, Я. Купалы, К. Крапівы, В. Дуніна-Марцінкевіча і многіх іншых. Многія творы перакладзены на рускую, польскую, англійскую, украінскую мовы. Прадстаўлены драмы, камедыі, трагедыі расійскіх аўтараў: класікаў А. Пушкіна, М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, А. Грыбаедава; п'есы пісьменнікаў савецкага і сёняшнягя часу Л. Зорына, Л. Андрэева, Я. Шварца, Г. Горына, Л. Петрушэўскай, Я. Грышкаўца, Л. Філатава, Д. Ліпскерава і інш.

 

Таксама на выставе вы можаце азнаёміцца з драматычнымі творамі замежных аўтараў. Чакаем вас!

   

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

 



Зварот да спісу