Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Книжная выстава ў аддзеле абанемента

Книжная выстава ў аддзеле абанемента

Книжная выстава ў аддзеле абанемента

Книжная выстава ў аддзеле абанемента «БІБЛІЯТЭКАР — гэта гучыць... Гэта проста ГУЧЫЦЬ»


Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначаюць прафесійнае свята, якое было заснавана ў 2001 г.

Гэтая дата абрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны.


Да гэтага дня супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі кніжную выставу «БІБЛІЯТЭКАР — гэта гучыць... Гэта проста ГУЧЫЦЬ». Выстава ўключае два раздзелы.


Першы раздзел «Вялікія імёны ў прафесіі» знаёміць з вядомымі асобамі, якія працавалі ў бібліятэцы ў розны час. На выставе ёсць і рарытэтнае факсімільнае выданне газеты «Наша Ніва» 1905 г. з публікацыяй пра М. Горкага. Класік, імем якога названа наша бібліятэка, удзельнічаў у фарміраванні кніжнага фонду Астрамечаўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага павета ў 1905 г.


Многія вялікія людзі мелі дачыненне да нашай прафесіі. І. Кант, выбітны нямецкі філосаф, на працягу 15 гадоў служыў памочнікам бібліятэкара ў Кёнігсбергскай палацавай бібліятэцы. Нобелеўскі лаўрэат І. Бунін, жывучы ў 1891 г.ў Палтаве, працаваў бібліятэкарам земскай управы. А Г. Ахматава працавала ў бібліятэцы Агранамічнага інстытута (выдавала кнігі і пісала карткі), яна і жыла пры бібліятэцы.


Ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч Г. Мэір у сваіх успамінах піша, што ёй давялося двойчы працаваць у бібліятэцы — у мястэчку Мілуокі і ў Чыкага. Сярод знакамітасцяў і Х. Л. Борхес, А. Дельвіг, М. Прышвін.

О. Уайльд, падчас знаходжання ў турме, працаваў бібліятэкарам у турэмнай бібліятэцы.


Прафесія бібліятэкара шырока адлюстравана ў мастацкай літаратуры і кіно, гэтай тэме прысвечаны другі раздзел выставы «Прафесія ў літаратуры і мастацтве». Героі раманаў Р. Сенчына «Елтышевы», «Сонечка» Л. Уліцкай, «Слабое утешение» Э. Хіл, «Имя розы» У. Эка і іншыя., мноства вядомых расійскіх і замежных экранізацый з героямі-бібліятэкарамі («У озера», «Влюблён по собственному желанию», серыял «Библиотекари» і іншыя) прадстаўляюць другі раздзел выставы «Прафесія ў літаратуры і мастацтве».


Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай і адкрыць для сябе розныя грані нашай прафесіі і ўбачыць у бібліятэцы не толькі сховішча, дзе сабрана найвялікшая спадчына чалавецтва. Бібліятэка — месца сустрэчы ідэй і людзей, разнастайных рэальных і віртуальных праектаў. «Хорошая библиотека есть отражение вселенной» — сказаў Н. Рубакин.


Заўсёды рады бачыць!



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу