Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Педагогика. Психология»

Кніжная выстава «Педагогика. Психология»

Кніжная выстава «Педагогика. Психология»
З 23 верасня па 20 кастрычніка 2019 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Педагогика. Психология», якая працягвае інфармацыйны цыкл выстаў «Интересно. Познавательно. Актуально». На ёй прадстаўлены выданні для ўсіх, хто цікавіцца кнігамі па псіхалогіі і педагогіцы.

Бацькі часта задаюцца пытаннем, як зрабіць сваё дзіця шчаслівым, як выхоўваючы яго, не нанесці яму псіхалагічную траўму. Як дапамагчы і, галоўнае, як не нашкодзіць. На гэтыя і іншыя пытанні дапамогуць адказаць кнігі выдатнага польскага педагога, пісьменніка і доктара Я. Корчака «Уважение к ребёнку» (Санкт-Пецярбург, 2015), «Любовь к ребёнку» (Санкт-Пецярбург, 2015), Д. Грэя «Дети с небес» (Масква, 2016), «Рецепты счастливых отношений» (Масква, 2014), Я. Гранта «У меня растёт дочка» (Мінск, 2012), «У меня растёт сын» (Мінск, 2014) і інш.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кнігамі па псіхафіласофіі і выхаванні вядомага пісьменніка і папулярнага тэлевядучага Андрэя Максімава: «Дети как зеркало» (Санкт-Пецярбург, 2017), «Как не стать врагом своему ребенку» (Санкт-Пецярбург, 2017), «Родители как враги» (Санкт-Пецярбург, 2016). У іх вы знойдзеце вельмі своеасаблівыя развагі і практычныя парады аб тым, як выбудаваць адносіны з уласным дзіцём.

Тым, хто імкнецца да фінансавай незалежнасці, жадае змяніць адносіны да грошай, пачаць уласны бізнес, дапамогуць кнігі вядомага прадпрымальніка, інвестара, пісьменніка Роберта Кійасакі: «Богатый папа, бедный папа» (Мінск, 2014), «Прежде чем начать свой бизнес» (Мінск, 2010), «Как стать богатым, не отказываясь от кредитов» (Мінск, 2011).

Нельга пакінуць без увагі і кнігі Ніка Вуйчыча — аўтара, прамоўцы-матыватара, прапаведніка, які стаў крыніцай надзеі і натхнення для мільёнаў людзей ва ўсім свеце: «Жизнь без границ» (Масква, 2012), «Безграничность» (Масква, 2016), «Неудержимый. Невероятная сила веры в действии» (Масква, 2016).

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, стануць вашымі сябрамі і дарадцамі.

Не прапусціце, будзем рады бачыць вас!

Шыян Марына Сяргееўна, гал. бібліятэкар аддзела абанемента,
Пашкевіч Ганна Канстанцінаўна, бібліятэкар II кат. аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу