Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Книжная выставка «Хочу всё знать»

Книжная выставка «Хочу всё знать»

Книжная выставка «Хочу всё знать»

З 24 жніўня 2020 г. у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе кніжная выстава «Хочу всё знать», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. На ёй прадстаўлены кнігі, якія дапамагаюць спасцігаць школьную мудрасць як дзецям, так і іх бацькам.


Кніга «Что нужно знать и уметь ребёнку при поступлении в школу» змяшчае тэставыя заданні для правядзення поўнай дыягностыкі гатоўнасці 6–7-гадовых дзяцей да навучання ў школе. Заданні распрацавалі педагогі дзіцячых дашкольных устаноў (псіхолагі, лагапеды, дэфектолагі), якія спецыялізуюцца на падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе. Акрамя тэставых заданняў у кнігу ўключаны разнастайныя метадычныя матэрыялы, якія дазваляюць ацаніць агульны ўзровень развіцця дзіцяці, індывідуальныя асаблівасці яго развіцця і арганізаваць развіваючыя заняткі з улікам вынікаў дыягностыкі.


Яшчэ 100 гадоў таму не было дзённікаў, 200 гадоў таму ніхто не збіраў з раніцы партфель. Як жа тады вучыліся? Якія заданні былі ў першабытных дзяцей? На чым пісалі дзеці ў Месапатаміі, калі папера яшчэ не была вынайдзена? Кніга Алены Літвяк «История школы про парты, перья и тетрадки» дапаможа зазірнуць у школы ранейшых часоў і даведацца, што такое непралівайка, прамакатка і калі з’явіліся першыя шарыкавыя ручкі.


Матэматыка — яркая, поўная нечаканасцей навука. Яна развівае ўяўленне і прымушае чалавека думаць. У кнізе матэматыка і графіка Ганны Людвіцкай «Математическая пицца» досыць цікавых фактаў і займальных заданняў, каб дзіця пераканалася: матэматыка — выдатная забава, а можа, і свайго роду мастацтва. Пасядзеўшы над кнігай, дзеці навучацца вырошчваць бінарнае дрэва, маляваць карціны з дапамогай гульнявога кубіка, праектаваць матэматычны дыван, дапамогуць слімаку прайсці па стужцы Мёбіуса і нават намалююць немагчымую фігуру. Унутры шмат разнастайных заданняў: на маляванне, галаваломкі, кадзіраванне паведамленняў (інфарматыка), на працу з лічбамі і шмат іншага. Вось такая яна на смак, «Математическая пицца»!


Эканамічная адукацыя — параўнальна новы напрамак у дашкольнай педагогіцы, у цяперашні час актуальная і запатрабаваная. Прылучаючы дзіця да свету эканамічнай рэчаіснасці, ажыццяўляючы эканамічную адукацыю ў дашкольным узросце, мы выхоўваем добрасумленнае стаўленне да гаспадарча-бытавой і пасільнай грамадска-карыснай працы, беражлівыя адносіны да сямейнага і грамадскага набытку, фарміруем сучаснае эканамічнае мысленне дзяцей. Пра гэта кніга Т. Макарэвіч «Познавательная экономика».


На выставе шмат і іншай цікавай літаратуры, якая дапаможа дзецям узяць добры старт для паспяховай вучобы.


Сардэчна запрашаем!



Зварот да спісу