Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Друкавана ў Берасце, 1563 году месяца верасня чацвёртага дня…»

Кніжная выстава «Друкавана ў Берасце, 1563 году месяца верасня чацвёртага дня…»

Кніжная выстава «Друкавана ў Берасце, 1563 году месяца верасня чацвёртага дня…»

У сектары рэдкай кнігі з 4 верасня 2018 г. дзейнічае кніжная выстава
«Друкавана ў Берасце, 1563 году месяца верасня чацвёртага дня…»
455 год Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі


Брэсцкая Біблія была выдадзена 4 верасня 1563 г. у Брэсцкай друкарні Кіпрыяна Базыліка «за кошт Нясвіжскага князя, віленскага ваяводы, маршалка і канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла». У ёй змешчаны ўсе тэксты Старога и Новага Запаветаў. Да сённяшняга дня гэта кніга лічыцца адным з самых поўных і прыгожых выданняў таго часу; у свеце яна вядома як «Брэсцкая» або «Радзівілаўская» Біблія. Гэта адзін з найлепш захаваных старадрукаў ХVІ ст. У публічных, музейных, семінарскіх, манастырскіх бібліятэках Еўропы і Амерыкі знаходзіцца больш за 130 асобнікаў, з іх траціна — поўныя або з невялікімі стратамі. Невядомая колькасць — у прыватных калекцыях. 


У Беларусі няпоўны асобнік Брэсцкай Бібліі мае толькі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук і фрагмент — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


На выставе прадстаўлены кнігі і матэрыялы пра «залаты век Беларусі» — час Рэфармацыі, асобу князя Мікалая Радзівіла Чорнага і яго берасцейскую маёмасць, у т. л. і друкарню, у якой апроч Брэсцкай Бібліі было надрукавана яшчэ каля 40 назваў кніг. 


Звяртаем увагу: на выставе ўпершыню экспануецца кніга прафесара гісторыі, дэкана гісторыка-філасофскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра, аднаго з заснавальнікаў Грамадства гісторыі, філалогіі і права пры Варшаўскім універсітэце Мікалая Мікалаевіча Любовіча «История реформации в Польше. Кальвинисты и антитринитарии. (По неизданным источникам)» (Варшава, 1883). У дадатку да гэтага выдання аўтар «приводит все места из протоколов малопольских синодов, относящихся к брестской библии, так как они одни проливают настоящий свет на это дело и исправляют массу ошибок и неточностей, вкравшихся во все сочинения, трактовавшие об этой библии».


Пры афармленні выставы выкарыстаны кнігі аддзелаў краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і агульнай чытальнай залы


Мастацкае аздабленне Ірыны Верамяюк.

Запрашаем азнаёміцца з нашай выставай і ўбачыць старонкі славутай кнігі, якая з’яўляецца гістарычным сімвалам Брэста.

Мяснянкіна Ала Міхайлаўна, бібліёграф сектара рэдкай кнігі 

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 30




Зварот да спісу