Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Кніга-натхненне, кніга-матыватар»: сустрэча кніжнага клуба «КанТэкст»

«Кніга-натхненне, кніга-матыватар»: сустрэча кніжнага клуба «КанТэкст»

 «Кніга-натхненне, кніга-матыватар»:  сустрэча кніжнага клуба «КанТэкст»

    28 мая прайшла сустрэча кніжнага клуба «КанТэкст». Тэма сустрэчы — «Кніга-натхненне, кніга-матыватар».


   У кожнага чалавека ў жыцці бываюць складаныя перыяды: падзенні, расчараванні, апатыя. Некаторым людзям лягчэй спраўляцца з цяжкасцямі жыцця з дапамогай кніг. Кнігі могуць выступаць для такіх людзей лекамі.


    Удзельніца клуба Ала Аляксандраўна падрыхтавала паведамленне аб тэрапеўтычным уздзеянні кнігі на чалавека. Яна распавяла, як людзі выбіраюць кнігі для чытання. Спынілася на кнігах «Кніга як лекі. Хуткая літаратурная дапамога ад А да Я» Э. Берту, «Кніга як лекі для дзяцей» С. Элдеркин. Удзельніца лічыць: кніга — гэта моцная тэрапія.


   Удзельнікі з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі аб натхняльных і матывуючых кнігах. Напрыклад, у юнацкім узросце некаторым удзельнікам падабаўся цыкл кніг «Вялікі крышталь» У. Крапівіна, а іншыя з іх выбіралі раман «Два капітана» В. Каверын. Многіх натхнялі і радавалі кнігі пра Мумі-троляў Т. Янсан, «Медзведзяня Падынгтан» М. Бонда, «Казкі малых народаў Поўначы» і іншыя.


    З мастацкіх кніг адзначылі, здавалася б, зусім нялёгкія і пазітыўныя кнігі. Адна з удзельніц клуба ў цяжкія хвіліны жыцця перачытвае дакументальную хроніку «Блакадная кніга» Д. Граніна і А. Адамовіча. Пасля такой кнігі яна разумее: у паўсядзённым жыцці бываюць не толькі праблемы, але і дробныя непрыемнасці.


    Калі адна з удзельніц знаходзілася ў бальнічнай палаце, вырашыла зладзіць гучныя чытанні аповесці «Ракавыя яйкі» М. Булгакава і сатырычных апавяданняў М. Зошчанка. Падобныя кнігі дапамагаюць палепшыць гнятлівую атмасферу, падняць дух.


    Кнігі, заснаваныя на рэальных падзеях, — лепшыя матыватар. Чытачы ўспомнілі кнігу, якая выступае прыкладам велізарнай сілы духу і мужнасці: «Кандыдат на выбракоўку» А. Барысава. Пісьменнік — «шкляны чалавек». «Кандыдат на выбракоўку» — аўтабіяграфія чалавека, якому ў пяць месяцаў паставілі дыягназ недасканалы остеогенез. Нягледзячы на крохкія косткі, чалавек валодае жалезнай сілай духу. Гісторыі «Запіскі вар'яцкай аптымісткі», «Я вельмі хачу жыць: мой асабісты вопыт» Д. Данцовай, якая перажыла цяжкую хваробу, таксама сталі паказчыкам смагі жыцця і веры. Адзначылі і аўтабіяграфічны раман «Белае на чорным» Р. Гальега, лаўрэата Букераўскай прэміі. Многія адзначылі кнігі Л. Хей, у прыватнасці бэстсэлер «Сіла ўнутры нас».


    Нямала слоў было сказана і пра важнасць прабачэння і магчымасць пазбаўляцца ад грузу крыўд. Чытачы распавядалі пра кнігі «Дарую сабе» Л. Виилма, «Палюбі хваробу сваю» В. Сінельнікава, пра цыкл кніг «Жыціі святых».


    Казалі і пра гумар у кнігах фінскага пісьменніка, аўтара трыццаці пяці раманаў А. Паасіліна.


    Захоплены аповяд быў і пра дэбютным рамане «Музыка пчол» Э. Гарвін.


    Пералічыць усе кнігі, пра якія ішла гаворка, складана. Далучайцеся да нашага клуба. Заўсёды будзеце ў курсе падзей.

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу