Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы, з 22 красавіка па 14 мая 2024 г. аддзел перыядычных выданняў запрашае азнаёміцца з матэрыяламі выставы «Чернобыль. Неперевёрнутые страницы», прымеркаванай да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС — адна з найвялікшых катастроф XX стагоддзя і адначасова сведчанне стойкасці і вынаходлівасці, цяжкіх урокаў, засвоеных чалавецтвам. Гэтая трагедыя закранула лёсы мільёнаў людзей. Беларусь была аб'яўлена зонай экалагічнага бедства: 23 % яе тэрыторыі і кожны пяты жыхар апынуліся ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Чарнобыльская бяда паставіла перад краінай неабходнасць вырашэння складаных задач, якія закраналі ўсе сферы.
На выставе прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя наступствы аварыі, раскрываюць дэмаграфічныя і медыка-псіхалагічныя аспекты праблемы. У матэрыялах выставы ўзнімаюцца пытанні аб вяртанні жыцця на пацярпелых землях, а таксама захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Выстава знаёміць з успамінамі сведкаў і ліквідатараў аварыі, расказвае пра навукова-даследчую дзейнасць навукоўцаў па пераадоленні наступстваў гэтай трагедыі.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Наука и инновации», «Родная природа», «Милиция Беларуси», «Юстиция Беларуси», «Союзное государство», «Знание — сила», «Дилетант», «Армия» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39