Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка

Да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка

Да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка

Дастойнае пражыванне жыцця —

справа не простая для душы ўражлівай,

чулай, ранімай.

Ёй не абысціся ні гордым маўчаннем,

ні ганарлівым скепсісам,

ні нават дэманічным бязвер’ем.

Разуменне свету і здабытая ў пошуках зычлівасць,

ласка — вось спосаб парадкавання ўласнай душы.

Уладзімір Калеснік


17 верасня 2022 г. у 11:00 у аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбудзецца прэзентацыя кніжнай выставы «Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху», прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння самабытнага вучонага, пісьменніка, мастака.


На выставе прапануюцца творы Уладзіміра Калесніка, якія распавядаюць пра славутыя постаці нацыянальнай літаратуры і культуры — Францішка Скарыну, Міколу Гусоўскага, Янку Купалу, Максіма Танка, Янку Брыля, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых творцаў. Сярод кніг — даследаванні пра «беларускую Атлантыду»: літаратуру пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Экспануюцца і матэрыялы пра навуковую дзейнасць Уладзіміра Калесніка, якія даюць уяўленне пра шматгранную і плённую працу даследчыка.


На выставе таксама прадстаўлены кнігі вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, якія пакінулі Уладзіміру Калесніку свае аўтографы (выданні з хатняй бібліятэкі У. Калесніка).


Экспануюцца некаторыя фотаздымкі У. Калесніка, а таксама ягоныя творы разьбы па дрэве.


Да ўвагі — і кнігі берасцейскіх пісьменнікаў, якія сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка.


Кніжная выстава «Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху» запрашае да асэнсавання творчых здабыткаў геніяльнага творцы беларускай зямлі, запрашае да асэнсавання творчых стасункаў людзей розных пакаленняў.


У рамках святочных мерапрыемстваў да 100-годдзя Уладзіміра Калесніка 27 верасня 2022 г. адбудзецца прэзентацыя віртуальнага рэсурса «Уладзімір Калеснік чалавек Адраджэння».


Таксама да канца года запрашаем аматараў і прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Калесніка на павольныя чытанні кніг «Доўг памяці», «Я з вогненнай вёскі…».


Калектыўныя заяўкі да ўдзелу ў чытаннях прымаюцца па телефоне: +375 162 57 48 79



Аддзел краязнаўства

Зварот да спісу