Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

1 лютага 2019 г. у Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбылася выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, у якой прынялі ўдзел: намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Руды Сяргей Валянцінавіч; намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Барысюк Генадзь Іосіфавіч; начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Прасмыцкі Юрый Мікалаевіч, а таксама кіраўнікі гарадскіх і раённых аддзелаў адукацыі, дырэктары агульнаадукацыйных школ, прадстаўнікі метадычных службаў.


У рамках мерапрыемства Бібліятэка арганізавала дзве шырокамаштабныя экспазіцыі: «БССР: история длиною в столетие» і «Педагогика современной школы», якія выклікалі вялікую цікавасць удзельнікаў нарады.


Выстава літаратуры, прысвечаная гісторыі стварэння і развіцця Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1919–1990), аформленая як своеасаблівы летапіс нялёгкага, парой супярэчлівага, але абвеянага слаўнымі традыцыямі шляху пад назвай «БССР». На выставе экспанаваліся дакументы і матэрыялы, якія ўбачылі свет як у часы існавання БССР, так і ў апошнія гады. Былі прадстаўлены тры выданні-рарытэты з фонду сектара рэдкай кнігі Бібліятэкі, якія выйшлі ў 1925, 1927 і 1949 гг. Самую пільную ўвагу сярод прысутных выклікалі такія выданні, як: «Убийцы Хатыни: 118-й украинский батальон охранной полиции в Белоруссии, 1943–1944 гг.» (Масква, 2018); «Брест. Лето 1941 г.: документы, материалы, фотографии» (Смаленск, 2017); кнігі, якія раскрываюць жыццё і дзейнасць яркіх асоб, дзяржаўных дзеячаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння БССР, а таксама якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Савецкай Беларусі: З. Х. Жылуновіча, А. Р. Чарвякова, П. К. Панамарэнкі, П. М. Машэрава і інш. Адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны гісторыі педагогікі Савецкай Беларусі.


Выстава літаратуры «Педагогика современной школы» адлюстравала ключавыя і актуальныя напрамкі дзейнасці ў сферы адукацыі і аб’яднала вучэбную, вучэбна-метадычную, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, а таксама перыядычныя выданні па педагогіцы ў тры раздзелы:


1. «Педагогический менеджмент» — уключаны тэарэтычныя і практычныя матэрыялы па адміністрацыйна-прававых, арганізацыйна-метадычных, псіхолага-педагагічных аспектах кіравання адукацыйнымі працэсамі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.


2. «Инновационные ресурсы в педагогическом процессе» — літаратура знаёміць з сучаснымі тэхналогіямі ў навучанні і выхаванні школьнікаў розных узроставых груп, матэрыяламі па медыя-, здароўезберагальным тэхналогіям, праектнай дзейнасці і г. д. Шэраг матэрыялаў змяшчае інфармацыю па методыцы выкладання розных навучальных прадметаў з уключэннем цікавых формаў: творчых урокаў, інтэрнэт-урокаў і г. д. Канкрэтныя практыкі і методыкі вучэбнай і выхаваўчай працы надалі выставе практыка-арыентаваны характар.


3. «Учитель цифрового века» — літаратура знаёміць з асаблівасцямі педагагічнай прафесіі, узроўнем патрабаванняў да прафесійнай культуры і майстэрства педагога ў сучасны перыяд. Прадстаўлены кнігі-бестселеры, аўтарамі якіх з’яўляюцца вядомыя педагогі-наватары: Дуг Лемаў, Томас Гордан, Ніна Джэксан.


Прэзентацыю выстаў для ўдзельнікаў калегіі правяла загадчык агульнай чытальнай залы Бібліятэкі Глазкова Т. В.


Глазкова Тамара Васільеўна, загадчык агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74

 


Зварот да спісу