Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вынікі акцыі «Падары кнігу бібліятэцы»

Вынікі акцыі «Падары кнігу бібліятэцы»

Вынікі акцыі «Падары кнігу бібліятэцы»

    З 23 студзеня па 14 лютага ў бібліятэцы праходзіла акцыя «Падары кнігу бібліятэцы», прымеркаваная да Міжнароднага дня кнігадарэння.


    За перыяд правядзення акцыі бібліятэцы падорана 1208 кніг! Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 90 чалавек. Дарыльшчыкамі сталі чытачы і сябры бібліятэкі, жыхары Брэста.


    Жадаючыя прыносілі ад некалькіх экзэмпляраў да цэлых партый! З найбольш цікавых падарункаў — збор твораў Агаты Крысці ў 35 тамах, збор твораў Івана Мележа ў 10 тамах, збор твораў Васіля Быкава ў 6 тамах, збор твораў Мікалая Гогаля ў 7 тамах, зборнік па гісторыі Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. «Унія ў дакументах », маляўнічая серыя «Лепшыя сучасныя мастакі» у 10 кнігах; энцыклапедыя «Гарады свету: самыя прыгожыя і знакамітыя», а таксама праваслаўная літаратура, слоўнікі і даведнікі па рускай і англійскай мовах, вучэбна-метадычныя дапаможнікі па рускай, беларускай, нямецкай мовах, энцыклапедыі, кнігі на замежных мовах (польская, нямецкая, англійская), навукова-папулярная літаратура, белетрыстыка (беларуская, расійская, замежная), літаратура для дзяцей.


    Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам за падтрымку акцыі! Сярод самых шчодрых дарыльшчыкаў: Яўген Мшар, Юлія Рыжанкова, Юрый Пракапенка, Ірына Скорыкава, Таццяна Каткоўская, Вольга Носар, Таццяна Васілюк, Кацярына Самусевіч, Таццяна Дзегцярык з сынам Яраславам, Ізабэла Геліс, Лізавета Важынская.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76




Зварот да спісу