Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Інтэрактыўны тэматычны квэст у бібліятэцы

Інтэрактыўны тэматычны квэст у бібліятэцы

Інтэрактыўны тэматычны квэст у бібліятэцы

Што людзі робяць у бібліятэцы? Выбіраюць мастацкія кнігі для чытання дома. Вывучаюць артыкулы і рэфераты для напісання навуковых прац. Чытаюць свежыя газеты і часопісы. Разгадваюць загадкі і бегаюць па кнігасховішчы… Вы здзіўлены? І, тым не менш, менавіта гэта рабілі ўдзельнікі квэста «Зіма блізка» 13 лістапада 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.


Таямніцы сусвету «Песни Льда и Пламени», а таксама чытальных залаў бібліятэкі адкрыліся 16 камандам дзякуючы супрацоўніцтву з камандай «Свет жывых гульняў» /@4roomclub/. Удзельнікі квэста на свае вочы ўбачылі ўнікальныя кнігі, якім больш за 200 гадоў, навучыліся карыстацца пнеўмапоштай і прагуляліся па ўнутраных памяшканнях сярод дзясяткаў тысяч кніг.


Амаль 40 брэстаўчан праверылі сваю ўважлівасць, кемлівасць і нават удачлівасць, вырашаючы загадкі квэста ў розных залах бібліятэкі. Заадно ўдзельнікі бліжэй пазнаёміліся са спецыфікай кожнага аддзела, даведаліся пра цікавыя факты аб установе і магчымасці, якія яна дае чытачам.


Фатаграфіі і рэпартаж перадаюць атмасферу мерапрыемства.



Прадастаўлена аддзелам літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу