Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Індыя — пульс тысячы культур і фарбаў»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Індыя — пульс тысячы культур і фарбаў»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Індыя — пульс тысячы культур і фарбаў»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Індыя — пульс тысячы культур і фарбаў» — такой была тэма сустрэчы чытацкага клуба «Кантэкст» 31 сакавіка 2024 г. Індыя — адна з самых старажытных краін у свеце. Тут стагоддзямі суіснуюць розныя рэлігійныя напрамкі і духоўныя плыні: індуізм і мусульманства, хрысціянства і сікхізм, джайнізм і будызм. Асноўнай умовай такога мірнага суіснавання з'яўляюцца прыняцце і павага традыцый і звычаяў адной рэлігіі да другой.

 

Удзельнікі сустрэчы праз відэасувязь пагутарылі з беларускай паэткай, мастачкай, выкладчыкам ёгі Юліяй Косаўскай. Юлія доўгі час жыла ў Індыі. Яна зачараваная гэтай краінай і яе асаблівым каларытам. У яе літаратурным багажы нямала вершаў аб Індыі, а таксама вершаў на беларускай мове. Некаторыя з іх мы пачулі. Прыйшлі на сустрэчу і чытачы, захопленыя культурай гэтай краіны. Кожны мог сфатаграфавацца ў сары (індыйскім нацыянальным адзенні) і паспрабаваць традыцыйныя індыйскія прысмакі.

 

Безумоўна, чытацкі клуб — гэта найперш размова пра кнігі. Таму чыталі вершы старажытнаіндыйскага паэта Калідасы. Успомнілі і пра нобелеўскага лаўрэата — пісьменніка і паэта Рабіндраната Тагора. Вы ведалі, што вядомая песня з фільма «Вам и не снилось» — на словы Р. Тагора? Размаўлялі пра індыйскага аўтара Салмана Рушдзі і яго раман ў стылі магічнага рэалізму «Дети полуночи». Раман стаў пераможцам прэстыжнай Букераўскай прэміі тройчы. Убачылі Індыю вачыма Рахінтона Містры праз сямейныя драмы аб вечнай праблеме бацькоў і дзяцей трох пакаленняў «Хрупкое равновесие» і «Дела семейные». Эпічны раман, напісаны адным з самых аўтарытэтных лекараў свету з індыйскімі каранямі Абрахамам Вергезе «Рассечение Стоуна» ўразіў некалькіх удзельнікаў сустрэчы. Гэта гісторыя кахання даўжынёй ў жыццё, здрады і адкуплення, чалавечай слабасці і сілы духу, выгнання і доўгага вяртання да каранёў. Вельмі спадабаўся многім раман «Шантарам» Грэгары Робертса. Гэта Індыя вачыма аўстралійца, бляск палацаў і галеча трушчобаў. Жыццё трушчобаў вельмі рэалістычна адкрывае для нас раман Кэтрын Бу «В тени вечной красоты». Таксама гутарылі пра раманы Джона Ірвінга «Сын цирка», Літыцыі Каламбані «Сплетение», Пола Скота «Остаться до конца», Ману Джозэф «Серьёзные мужчины».

 

Сустрэча была пазнавальнай і цікавай. Далучайцеся да клуба аматараў кніг і адкрывайце новыя гарызонты!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу