Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча да 80-годдзя Г. С. Тамашэвіча

Творчая сустрэча да 80-годдзя Г. С. Тамашэвіча

Творчая сустрэча да 80-годдзя Г. С. Тамашэвіча

21 жніўня 2019 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з нагоды юбілею паэта, публіцыста, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча, даўняга (з 1984 г.) чытача і сябра Бібліятэкі.


Агляд кніжнай выставы «Сцвярджаю дабрыню...», прысвечанай юбілею Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча, правяла галоўны бібліятэкар аддзела Алена Бельская.

Вядучая, старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Таццяна Дземідовіч пазнаёміла з гасцямі вечарыны. Сярод прысутных і выступоўцаў былі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі: А. М. Валковіч, З. І. Дудзюк, А. М. Юдыцкі, А. С. Скакун, Л. М. Красеўская. Выступоўцы віншавалі Георгія Сцяпанавіча з юбілейнай датай, узгадвалі свае творчыя стасункі з ім.

Напрыканцы мерапрыемства пісьменнікі Георгій Тамашэвіч, Аляксей Скакун, Аляксандр Юдзіцкі падарылі ў фонд Бібліятэкі свае кнігі, а таксама пакінулі аўтографы на памяць.

Кніжная выстава «Сцвярджаю дабрыню…» будзе экспанавацца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да канца жніўня.

Бельская Алена Лявонцьеўна,

гал. бібліятэкар
аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79



Зварот да спісу