Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



ІІ Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

ІІ Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

ІІ Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

4–5 снежня 2019 г. на базе ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылася ІІ Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці.


Ініцыятарамі правядзення Абласной школы выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


Удзел у рабоце Школы прынялі нам. дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. А. Суша, гал. бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т. А. Лаўрык, дацэнт кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКіМ А. В. Прадзеіна, дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава А. В. Бабенка.


Адкрылі Школу начальнік аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама Н. В. Жук і дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. Я. Стрыжэвіч.


Першая сесія Школы была прысвечана пытанням фарміравання, папулярызацыі і выкарыстання фонду рэдкіх кніг. Асноўныя аспекты арганізацыі і тэхналогіі сістэмнай працы з кніжнымі помнікамі разгледзеў А. А. Суша. У сваёй прамове ён пазначыў крытэрыі адбору і ідэнтыфікацыі рэдкіх кніг, пазнаёміў слухачоў з «Дзяржаўным рэестрам кніжных помнікаў Беларусі». А. А. Суша на прыкладзе дзейнасці НББ прадэманстраваў, як актыўная праца і папулярызацыя рэдкіх выданняў пазіцыянуюць бібліятэку ў грамадстве.


Тэма працы з рэдкімі кнігамі мела працяг у выступленнях заг. аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна С. А. Шыпілавай (анлайн-трансляцыя), заг. сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. А. Пінкевіч, дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава А. В. Бабенка.


На другой сесіі Школы абмяркоўваліся тэндэнцыі фарміравання і прасоўвання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк. Тэарэтычныя пытанні вызначэння паняцця «базы даных» разгледзела ў сваім выступленні А. В. Прадзеіна.


З віртуальнымі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміла слухачоў Т. А. Лаўрык. Яна падзялілася вопытам па стварэнні і папулярызацыі віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця».


Аб стане і шляхах развіцця краязнаўчых баз даных Брэсцкай абласной бібліятэкі дакладваў заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. П. Зайко.


На сесіі абмяркоўвалася пытанне пазіцыянавання бібліятэкі ў сацыяльных сетках. З вопытам работы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёміла гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Т. У. Кілімбет.

Удзельнікі Школы мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Аб сучасных тэндэнцыях развіцця ДУК «Кобрынская РЦБС» распавяла дырэктар Л. В. Легацюк.


Вялікі рэзананс атрымала выступленне гал. бібліёграфа аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай ЦРБ С. Д. Курачук. Яна пазнаёміла прысутных з краязнаўчымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якія ствараюцца бібліятэкай.


Удзельнікі Школы наведалі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу, дзе пазнаёміліся з работай Залескай сельскай бібліятэкі. Сваю дзейнасць прадставіла і Гарадзецкая сельская бібліятэка — пераможца V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».


Культурная праграма была насычанай: слухачы наведалі Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, свой талент прадэманстраваў вакальны гурт «Фантазія», які створаны пры Кобрынскай ЦРБ.



Ала Сцяпанаўна Кузьміна,

заг. аддзела бібліятэказнаўства

Контактны тэлефон: +375 162 53 04 40


Зварот да спісу