Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Генацыд на Беларусі»: сустрэча ў бібліятэцы

«Генацыд на Беларусі»: сустрэча ў бібліятэцы

«Генацыд на Беларусі»: сустрэча ў бібліятэцы

8 снежня 2022 г. перад пачаткам Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыда, ушанавання іх вартасці і папярэджання гэтага злачынства, у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства на тэму “Геноцид в Беларуси”.

У сустрэчы прыняла ўдзел старэйшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Ірына Михайлаўна Грачова з інфармацыяй «О работе прокуроров Брестской области по расследованию уголовного дела о геноциде. Новые факты». У ходзе выступлення былі агучаны шматлікія факты, якія набыты ў працэсе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў перыяд 1941-1944 гг., у тым ліку трагічная гісторыя дзіцячага дома ў Дамачава. Затым адбылася дэманстрацыя фільма «Расстрелянное детство» з цыкла “Без срока давности» (праект аб генацыдзе беларускага народа) Агентства тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі, у якім была ўзноўлена рэканструкцыя трагедыі ў Дамачава – расстрэлу дзяцей фашыстамі 23 верасня 1942 года.

Акрамя таго, была прадстаўлена разгорнутая выстава літаратуры «Геноцид в Беларуси. Память не умирает» з фонда Брэсцкай абласной бібліятэцы. На экспазіцыі былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, навуковая, навукова-папулярная літаратура, публікацыі з перыядычных выданняў, якія праліваюць святло на падзеі, звязаныя з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашыстскімі захопнікамі. Матэрыялы выставы раскрылі сутнасць нацыстскай палітыкі генацыда на Беларусі і вялікія маштабы трагедыі.

Былі прадстаўлены дзве кнігі з фонда рэдкай кнігі: «Лагери смерти» , 1944-га года выдання, дзе сабраны дакументальныя сведчанні: пратаколы апытанняў, заявы, акты пра здзекі фашыстаў над беларусамі; «Зверства немецко-фашистских захватчиков», якая выдана ў 1945 г. Асабістая ўвага бала нададзена выданням 2022 года:

Без срока давности: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Беларусь. Брестская область : [сборник архивных документов и материалов / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь и др. ; составители: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (руководители) и др. ; редколлегия: А. К. Демянюк и др.]. - Минск : НАРБ : Москва : Фонд "Историческая память", 2022. - 482 с.. - (Без срока давности);

Геноцид белорусского народа = Genocide of the Belarusian People : информационно-аналитические материалы и документы / Генеральная прокуратура Республики Беларусь ; [под общей редакцией А. И. Шведа]. - Минск : Беларусь, 2022. - 174, [1] с. и др.

Акрамя дакументальных зборнікаў экспазіцыя змяшчае кнігі з серыі «Беларусь. Трагедия и правда памяти». Яны адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай шматпакутнай зямлі: «Тростенец», «Озаричи», »Масюковщина».

Цэлы шэраг матэрыялаў прысвечаны трагедыі спаленых вёсак у гады вайны: Хатынь, Ала, Драмлёва і г.д.

Асобным блокам на выставе была прадстаўлена тэма халакоста, у тым ліку на Берасцейшчыне. Кнігі Васіля Сарычава, Яўгена Разенблата, Маргарыты Акуліч прысвечаны гісторыі стварэння і ліквідацыі Брэсцкага гета. Побач з імі прадстаўлена і кніга «Мальчик из гетто», аўтарам якой з’яўляецца Раман Левін, адзін з ацалелых вязняў гета.

Выстава ўключыла не толькі тэкставыя крыніцы, але і шматлікія фотадакументы.

Частка матэрыялаў прысвечана ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Беларусі.

Рассказ пра літаратуру, якая была прадстаўлена на выставе, суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй.



Агульная чытальная зала

+375 162 57-48-74



Зварот да спісу