Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!»

Фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!»

Фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!»

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага працягваюцца мерапрыемствы з цыкла «Культурныя вандроўкі». Так, 4 сакавіка 2021 г. для навучэнцаў 11-га «А» класа СШ № 3 г. Брэста адбылася фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!». Моладзь даведалася пра асаблівасці святкавання нашымі продкамі аднаго са старажытных славянскіх свят — Масленіцы. Гэтае яркае, маляўнічае свята ў канцы зімы радуе і малых, і дарослых. Гульні, песні, танцы, вясёлы рогат і шум — яго галоўныя прыкметы. Кожны з прысутных вырабіў сваю ляльку-абярэг і нават паспрабаваў паваражыць на блінах. Спадзяёмся, што душэўная атмасфера і новыя веды, атрыманыя ў бібліятэцы, стануць першай прыступкай прылучэння да культурных традыцый беларусаў і любові да радзімы.


Цыкл мерапрыемстваў «Культурныя вандроўкі» — гэта жаданне далучыць моладзь да спадчыны і культурных норм нашых продкаў, да каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць нацыянальны вобраз людзей, іх душу, імкненні — тое, што мы павінны берагчы і памнажаць.


Зварот да спісу