Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



«Фламандский мастер»

«Фламандский мастер»

«Фламандский мастер»

З 5 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве дзейнічае выстава «Фламандский мастер», прысвечаная 420-годдзю з дня нараджэння Антоніса Ван Дэйка, фламандскага жывапісца і графіка, вучня і паслядоўніка Рубенса.


На экспазіцыі прадстаўлены кнігі, мастацка-ілюстрацыйныя альбомы, камплекты паштовак, часопісы. Цікавасць уяўляюць кнігі, якія выйшлі ў серыі «Вялікія музеі свету», на старонках якіх можна пазнаёміцца з палотнамі Ван Дэйка, выстаўленымі ў розных музеях.


Ван Дэйк з’яўляецца адным са стваральнікаў афіцыйнага параднага партрэта, у т. л. арыстакратычнага. У сваіх работах майстар увасабляў людзей розных саслоўяў, рознага сацыяльнага ўзроўню, розных па душэўным і інтэлектуальным складзе. Самымі вядомымі яго партрэтамі з’яўляюцца «Партрэт Джэймса», «Партрэт Людовіка XIV», «Аўтапартрэт з сэрам Эндыміёнам Портэрам» і інш. Творчасць Ван Дэйка аказала вялікі ўплыў на развіццё англійскага і еўрапейскага партрэтнага жывапісу.


Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца сакавіка.


Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48


Зварот да спісу