Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

26 лютага 2020 г. у рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшла сустрэча з начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Багатка Юрыем Мікалаевічам. Тэма сустрэчы — «Выкананне правіл пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце. Меры па папярэджанні і прафілактыцы пажараў на аб’ектах сацыяльнай сферы».


З 26 лютага ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі экспануецца выстава літаратуры «Безопасность в каждый дом». Неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства і няведанне правіл бяспекі — усё гэта з’яўляецца асноўнымі прычынамі пажараў.


У экспазіцыі прадстаўлена літаратура, якая раскрывае прычыны надзвычайных здарэнняў і правілы выжывання ў экстрэмальных сітуацыях. Асаблівую цікавасць уяўляюць наступныя выданні: Гасцюшын А. «Защити себя и близких : энциклопедия экстремальных ситуаций»; «Покажи мне, как выжить в экстремальной ситуации» Джозэфа Прэда; дапаможнік МНС Рэспублікі Беларусь «Что делать в чрезвычайной ситуации?»; брашура «Доступно о пожарной безопасности» С. В. Сабура; «Основы безопасности жизнедеятельности» Н. Касалапавай і Н. Пракапенка. Уся інфармацыя прадстаўлена ў даступнай форме, таму выстава разлічана на шырокае кола чытачоў. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да канца сакавіка.


У перыяд з 20 лютага па 3 сакавіка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва дзейнічае кніжная выстава «Наша безопасность — в наших руках». Яе мэта — прадставіць навукова-папулярную, вучэбную і мастацкую літаратуру па тэме для дзяцей рознага школьнага ўзросту, пазнаёміць і замацаваць веды рабят аб правілах бяспекі дома, на вуліцы, у прыродзе, а таксама спрыяць развіццю асцярожнасці і абачлівасці.


Верамчук Ларыса Эдуардаўна,

нам. дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай  рабоце

Кантактны тэлефон: + 375 162 43 45 25



Зварот да спісу