Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Друкарні: гісторыя, асобы, спадчына»

«Друкарні: гісторыя, асобы, спадчына»

«Друкарні: гісторыя, асобы, спадчына»

З 2 лістапада 2020 г. у адзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачынае працаваць новая экспазіцыя «Друкарні: гісторыя, асобы, спадчына», прысвечаная беларускім друкарням XVI–XVIII стст., іх гісторыі, спадчыне, а таксама працаваўшым у іх кнігадрукарам і асветнікам.


Вынаходства кнігадрукавання стала сапраўдным прарывам у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Яно стаіць на адным узроўні з такімі значнымі дасягненнямі, як вынаходства кола, компаса або паперы. Са з’яўленнем кнігадрукавання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага была адкрыта новая эпоха ў культурным развіцці нашага народа. У 1517 г. Ф. Скарына першы сярод усходніх славян выдаў кнігу друкаваным спосабам і зрабіў кніжнае слова даступным для «люду паспалітага», гэта значыць для ўсіх і кожнага. Справа, распачатая Ф. Скарынам, была працягнута яго паслядоўнікамі. Ужо ў XVI ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць шматлікія друкарні — у Брэсце (першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснаваная Мікалаем Радзівілам Чорным у 1550 г.), Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве і інш.


Больш поўны экскурс у гісторыю кнігадрукавання Беларусі дазволяць здзейсніць кнігі «Узнікненне кнігадрукавання ў Еўропе і Беларусі», «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», прадстаўленыя на экспазіцыі.


На выставе будуць дэманстравацца матэрыялы і аб шэдэўрах беларускага кнігадрукавання XVI ст. — «Брэсцкай Бібліі» 1563 г. (фрагмент якой захоўваецца ў аддзеле), «Катэхізісе» 1562 г. С. Буднага (першай у Беларусі кнізе на беларускай мове), «Евангеллі» В. Цяпінскага (каля 1580 г., упершыню надрукаванае паралельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах), а таксама кнігі, выдадзеныя І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам у Заблудаве.


Чытачам будзе цікава пазнаёміцца з рэпрынтамі старадаўніх выданняў беларускіх друкарняў. Кнігі былі створаны ў рамках рэалізацыі сумеснага польска-нямецкага праекта «Bibliya Slavika».


Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу.


Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30



Зварот да спісу